Партфель чыноўніка

Прэзідэнт прапанаваў на 35% скараціць штат чыноўнікаў

11
Першапачаткова планавалася скарачэнне паловы колькасці дзяржапарату, аднак на першым этапе, паводле слоў Лукашэнкі, будзе цяжка.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў новай главе АП Наталлі Качанавай і яе першаму намесніку Максіму Рыжанкову прапановы ўрада па скарачэнні колькасці дзяржаўнага апарату, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт у размове з новымі кіраўнікамі сваёй адміністрацыі прызнаў, што ад абнаўлення дзяржаўнага апарату "нікуды не дзецца".

"Застануцца працаваць толькі тыя, хто будзе прафесійным, адукаваным, хто хоча працаваць і варушыцца. Няма вынікаў — няма вялікіх пасадаў. Гэта абнаўленне павінна скончыцца адпаведным статусам дзяржаўнага служачага. Мы павінны падняць яго на небывалую дагэтуль вышыню", — падкрэсліў прэзідэнт.

Паводле слоў Лукашэнкі, "дзяржслужачых павінна быць столькі, колькі трэба". Ён таксама прызнаў, што ў Беларусі "занадта разадзьмуты гэты інстытут". "Астатнія дзяржслужачыя, як і ваенныя людзі, павінны атрымаць самы высокі статус. Але гэта павінен быць аптымальны мінімум у краіне. Лішніх людзей у дзяржапараце быць не павінна", — дадаў Лукашэнка. Кіраўніку дзяржавы дакладвалі, што ў Беларусі з разлікаў на колькасць насельніцтва дзяржапарат "найбольш мінімальны і аптымальны ў свеце".

"Але я бачу, што мы яшчэ можам рухацца. Мы планавалі 50% скараціць. Вельмі цяжка будзе на першым этапе. Урад прапануе, і я накіраваў вам гэтыя дакументы сёння — прыкладна 30% атрымліваецца, нават 33-35%. Гэта добры крок на гэтым этапе", — сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што "лішнія чыноўнікі, якія адзін у аднаго часам боўтаюцца пад нагамі", — гэта шкода. Некаторыя функцыі чыноўнікаў ён прапанаваў скараціць і "перанесці на прадпрыемствы".

Ініцыятыва па скарачэнні колькасці чыноўнікаў у Беларусі ўзнікла некалькі гадоў таму, тады ж дзяржапарат ужо праходзіў першыя этапы аптымізацыі для пазбягання дублявання функцый і паўнамоцтваў.

11
Тэги:
Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, Мінск
По теме
Лукашэнка адправіў у адстаўку галоўнага ідэолага Беларусі
Новыя прызначэнні ў Адміністрацыі прэзідэнта

Палітыка