Лагатып кампаніі Газпрам на адміністрацыйным будынку ў Маскве

Віцэ-прэм'ер Грузіі прыедзе ў Мінск дамаўляцца аб транзіце газу

6
Грузінскія СМІ пішуць, што віцэ-прэм'ер Грузіі Каха Каладзэ правядзе ў Мінску перамовы з прадстаўнікамі расійскіх кампаній "Газпрам экспарт" і "Інтэр РАТ" аб умовах аплаты за транзіт расійскага газу.

МІНСК, 23 сне — Sputnik. У прэс-службе Савета Міністраў Беларусі не змаглі ўдакладніць, ці запланаваны нейкія сустрэчы ва ўрадзе з віцэ-прэм'ер-міністрам энергетыкі Грузіі Кахай Каладзэ, які, па паведамленнях грузінскіх СМІ, у пятніцу прыляціць у Мінск.

"Пакуль нічога не вядома", — сказаў Sputnik прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіслаў Сычэвіч. Ніякіх сустрэч на дадзены момант не запланавана і ў Міністэрстве энергетыкі Беларусі.

Віцэ-прэм'ер-міністр энергетыкі Грузіі Каха Каладзэ правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх кампаній "Газпрам экспарт" і "Інтэр РАТ" 23-24 снежня, гаворыцца ў паведамленні на сайце грузінскага міністэрства.

У пятніцу ў Мінску павінна адбыцца рабочая сустрэча Каладзэ з прадстаўнікамі "Газпрам экспарт", у суботу — з кіраўніцтвам "Інтэр РАТ". Пад час сустрэчы Каладзэ з прадстаўнікамі "Газпрама" 13-14 снежня ў Вене бакі не прыйшлі да згоды па новай дамове аб транзіце газу ў Арменію, ад якога Грузія атрымлівае 10% за транзіт, нагадвае Sputnik Грузія.

Паміж тым, бягучая дамоўленасць паміж Расіяй і Грузіяй заканчваецца ў канцы 2016 года. Грузія атрымлівае 10% ад агульнага аб'ёму паставак расійскага газу ў Арменію ў якасці платы за транзіт.

6
Тэги:
Газпром, Грузія, Мінск
Каментары