КПП Чырвонае - Рэдзькі

Лукашэнка пракаментаваў увядзенне Расіяй памежнай зоны

13
(абноўлена 14:33 03.02.2017)
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што рашэнне аб стварэнні памежнай зоны было ўведзена да таго, як Мінск дазволіў бязвізавы ўезд грамадзянам 80 дзяржаў.

МІНСК, 3 лют — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў рашэнне ФСБ Расіі стварыць памежную зону на мяжы з рэспублікай.

Кіраўнік дзяржавы расказаў пра сваё стаўленне да памежнай зоны ў рамках "Вялікай размовы з прэзідэнтам". Ён нагадаў, што ў Мінска і Масквы ёсць агульныя візавыя дамоўленасці, аднак абедзве краіны маюць права прымаць усіх, каго самі хочуць.

"Чаму кагосьці насцярожвае, што мы адмянілі візы для часткі нейкіх краінаў. Ну ня хочам мы, каб яны пыталіся дазволу — прыязджайце. Мы лічым, што ад прыезду іх да нас атрымаем больш. Яны прывязуць грошы, сходзяць у кіно, з Раманчуком (Яраславам Раманчуком, эканамістам — Sputnik) пазнаёмяцца, не дай бог, Кавалёва (дэкана экономфака БДУ Міхаіла Кавалёва — Sputnik) убачаць — яшчэ лепш для нас", — заявіў Лукашэнка.

Паводле слоў прэзідэнта, Беларусь — "цэнтр ўсёй цывілізацыі, усёй Еўропы і іншае, Еўразійскай цывілізацыі, як цэнтр можа быць ізаляваны?"

"Што мы дазволілі прыехаць на пяць дзён без візы праз аэрапорт, адзін у Мінску, якая ж гэта пагроза нацыянальнай бяспецы Расіі? Пашпарт паглядзім, у кампутары кнопку націснем, у нас мільён пяцьсот стаіць на ўліку, не ўязных у Беларусь і Расію. Адзіны саюзны спіс", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь узгадняла і даводзіла гэтае рашэнне да прадстаўнікоў расійскай улады.

"Сёння яны ўжо пачынаюць нас папракаць, нібыта памежная зона ўведзена ў адказ на указ аб бязвізавым уездзе. Але ўсё б было нічога, толькі гэты загад яны прынялі на месяц раней, чым мы ўвялі бязвізавы рэжым. Пачалі нас папракаць, а нават не пацікавіліся храналогіяй ", — заявіў прэзідэнт Беларусі.

Прэзідэнт дадаў, што ў Беларусі з'явілася вялікая асцярога з-за таго, што адбыўся ў 2011-м годзе тэракт у мінскім метро, аднак усё роўна рэспубліка не закрывалася ад Расіі. Сваім жа дзеяннем ФСБ РФ, паводле слоў Лукашэнкі, "пнула міжнародныя дамовы ў хвост і грыву".

Прэзідэнт падкрэсліў, што, на яго думку, "бяздумныя нескаардынаваныя крокі", падобныя да гэтага, псуюць адносіны Расіі і Беларусі.

13
Тэги:
Беларуска-расійская мяжа, Аляксандр Лукашэнка, Расія, Беларусь
Тэмы:
Вялікая размова з прэзідэнтам (10)
По теме
Вялікая размова з прэзідэнтам
Праграма Падарожнічаю без COVID-19

З 1 ліпеня ўезд у Расію з Беларусі будзе магчымы па мабільнай праграме

22
(абноўлена 19:28 18.06.2021)
Праграма "Падарожнічаю без COVID" можа стаць абавязковай для прыезджых у Расію з краін ЕАЭС, у тым ліку з Беларусі.

МІНСК, 19 чэр – Sputnik. На пасяджэнні Эканамічнага савета Садружнасці Незалежных Дзяржаў напярэдадні было ўзнята пытанне аб тым, каб урэгуляваць усе перамяшчэнні ў перыяд пандэміі.

З 1 ліпеня выкарыстанне мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID-19" стане абавязковым для людзей, якія прыязджаюць у Расію з краін-членаў ЕАЭС. З 1 верасня такім будзе патрабаванне для грамадзян СНД.

"Усім краінам настойліва рэкамендавалі далучыцца", - заявіў на пасяджэнні віцэ-прэм'ер Расіі Аляксей Авярчук.

Навошта гэта трэба

Выступаючы раней на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, Авярчук падкрэсліў, што амаль усе ўрады ў свеце такія абмежаванні на перамяшчэнні людзей для сябе ўвялі, за вельмі рэдкім выключэннем.

"Нас гэта прывяло да таго, што мы таксама пачалі знаходзіць тэхналагічныя рашэнні, каб зняць гэтыя абмежаванні. Нарадзілася праграма "Падарожнічаю без COVID", якую мы плануем з пачатку ліпеня зрабіць абавязковай для дзяржаў-членаў ЕАЭС, па меншай меры, для ўезду ў Расійскую Федэрацыю", - цытуе Авярчука РІА Навіны.

У красавіку гэтага года на пасяджэнні міжурадкамісіі з удзелам кіраўнікоў урадаў Еўразійскага эканамічнага саюза ў Казані прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін заявіў, што развіццё мабільнай праграмы "Падарожнічаю без COVID" дазволіць хутчэй аднавіць бяспечныя пасажырскія зносіны.

Зараз у праграме ў акне "краіна адпраўлення" можна выбраць шэсць дзяржаў: Арменію, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан, Расію і Таджыкістан. Іх жа можна паказаць у акне "краіна прыбыцця".

Беларусь далучылася да праекта ЕАЭС "Падарожнічаю без COVID-19" у сакавіку 2021 года. Перадаваць дадзеныя ў сістэму будзе Нацыянальны цэнтр электронных паслуг ва ўзаемадзеянні з беларускім Міністэрствам аховы здароўя.

Праграма "Падарожнічаю без COVID-19"

Гэтая мабільная платформа была створана Еўразійскім банкам развіцця, яна дазваляе хутка знайсці пералік верыфікаваных лабараторый, здаць тэст на каронавірус, вынікі якога патрапяць у агульную з ЕАЭС сістэму. Пасля гэтага грамадзянін, які атрымаў адмоўны тэст, зможа бесперашкодна перамяшчацца паветраным транспартам у межах ЕАЭС без лішняй папяровай цяганіны. Спампаваць праграму можна бясплатна на Google Play і App Store.

У красавіку ўрад Расійскай Федэрацыі зрабіў тэрмін уезду па праграме бестэрміновым.

Чытайце таксама:

22
Тэги:
ЕАЭС, "Падарожнічаю без COVID-19", мабільная праграма, Беларусь, Расія, уезд

Пасяджэнне Эканамічнага савета краін СНД - відэа

12
(абноўлена 20:07 18.06.2021)
Кіраўнікі дэлегацый краін Садружнасці абмяркоўвалі пытанні, якія ахопліваюць розныя сферы эканамічнага супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД. Глядзіце на відэа 90-е пасяджэнне Эканамічнага савета СНД.

У парадак дня пасяджэння, у прыватнасці, было ўключана пытанне аб стварэнні гандлёва-выставачных цэнтраў краін СНД на тэрыторыі ВДНГ у Маскве.

У цяперашні час на тэрыторыі ВДНГ дзейнічаюць павільёны Азербайджана, Арменіі, Беларусі, таксама ў тэставым рэжыме адкрыты павільён Малдовы. Мяркуецца, што ўжо ў гэтым годзе пачнуць працаваць павільёны Казахстана, Кыргызстана і Узбекістана.

Плануецца, што гэтыя цэнтры прымуць актыўны ўдзел у правядзенні мерапрыемстваў, якія прысвечаны 30-гадоваму юбілею СНД, які адзначаецца ў гэтым годзе.

Чытайце таксама:

12
Тэги:
відэа, СНД, Эканамічны савет краін СНД, пасяджэнне
Фантан - любімае месца ўсіх дзяцей

Зноў аранжавы ўзровень: спёка ў Беларусі захоўваецца

22
(абноўлена 16:19 20.06.2021)
Дажджоў сіноптыкі па-ранейшаму не прагназуюць, у некаторых раёнах з-за спякоты забаронена наведванне лясоў.

МІНСК, 20 чэр - Sputnik. У дзённы час у пачатку тыдня на большай частцы Беларусі максімальная тэмпература паветра дасягне +33 градусаў.

Захаваецца спякота 22-23 чэрвеня, чакаецца малавоблачнае надвор'е, пераважна без ападкаў, вецер будзе дзьмуць умераны і паўднёва-ўсходні, паведамілі ў Белгідрамеце.

Сіноптыкі раяць не забываць асноўныя правілы паводзін у спякоту, асабліва для пажылых людзей: не выходзіць з дому без патрэбы падчас максімальнай сонечнай актыўнасці, абавязкова апранаць галаўны ўбор і браць з сабой ваду. Знаходзячыся на вуліцы, можна часам заходзіць у крамы або гандлёвыя цэнтры з кандыцыянерамі.

Надвор'е ў Беларусі ў пачатку тыдня

У Мінску ў панядзелак ападкаў не чакаецца, тэмпература паветра ноччу да +18, днём паветра прагрэецца да +32C.

У Брэсце невялікая воблачнасць, могуць прайсці кароткачасовыя дажджы (іх верагоднасць сіноптыкі ацэньваюць у 5-10%, тэмпература паветра да +32C, такое ж надвор'е чакаецца і ў Гродне.

У Віцебску без ападкаў і да +33C, а вось у Гомелі сіноптыкі не выключаюць дождж, тэмпература паветра да + 32C. У Магілёве невялікая воблачнасць, таксама магчымы кароткачасовы дождж.

Чытайце таксама:

22
Тэги:
Дождж, сіноптыкі, Беларусь, Аранжавы ўзровень небяспекі