Канстанцінаўскі палац

Пяскоў распавёў, што будуць абмяркоўваць Пуцін і Лукашэнка сам-насам

6
(абноўлена 13:33 03.04.2017)
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі сустрэнецца з кіраўніком беларускай дзяржавы 3 красавіка, каб абмеркаваць двухбаковыя адносіны і гаспадарчыя рознагалоссі.

МІНСК, 3 кра — Sputnik. Спрэчныя пытанні прэзідэнты Расіі і Беларусі абмяркуюць у фармаце "сам-насам", паведаміў журналістам прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

Беларускі лідэр у панядзелак накіраваўся ў Санкт-Пецярбург, дзе запланавана яго сустрэча з расійскім калегам — Уладзімірам Пуціным. Борт нумар адзін прэзідэнта Беларусі ўжо прызямліўся ў аэрапорце Пулкава. Як чакаецца, сустрэча кіраўнікоў дзяржаў пройдзе ў Канстанцінаўскім палацы.

"Перамовы чаканыя, гэта будзе сустрэча сам-насам", — заявіў Пяскоў.

Паводле яго слоў, пры неабходнасці з абодвух бакоў будуць прысутнічаць міністры па профільных пытаннях. "Будуць абмеркаваны бягучыя моманты двухбаковых адносін, гандлёва-эканамічных, ну і, вядома, розныя спрэчныя пытанні, звязаныя і з цаной на газ, і з запазычанасцю, і гэтак далей", — удакладніў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі.

Ён ахарактарызаваў перамовы, якія маюць адбыцца паміж кіраўнікамі дзвюх дзяржаў, як "дастаткова сур'ёзныя і дэталёвыя".

6
Тэги:
Палітыка, Эканоміка, Уладзімір Пуцін, Дзмітрый Пяскоў, Аляксандр Лукашэнка, Санкт-Пецяргбург, Расія, Беларусь

Палітыка