Трансляція паслання на Кастрычніцкай плошчы, архіўнае фота

Лукашэнка выступіць са штогадовым пасланнем 21 красавіка

14
(абноўлена 09:58 20.04.2017)
Кіраўнік дзяржавы ў мінулым годзе таксама звяртаўся да народа і парламента 21 красавіка.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка звернецца са штогадовым пасланнем беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу 21 красавіка, паведамілі Sputnik у сераду ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Беларускі лідэр выступіць падчас сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

"На мерапрыемства запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, найбуйнейшых прадпрыемстваў і сродкаў масавай інфармацыі, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса", — распавялі ў прэс-службе.

Пасланне можна будзе ўбачыць у прамым эфіры з Авальнай залы Дома ўрада па тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", таксама прамую трансляцыю будзе весці Першы нацыянальны канал Беларускага радыё. Тэлеверсія будзе паказана ў вячэрнім эфіры беларускіх тэлеканалаў.

У мінулым годзе зварот кіраўніка дзяржавы таксама прайшоў 21 красавіка. Лукашэнка выступаў на працягу паўтары гадзіны, яго гаворка транслявалася ў прамым эфіры дзяржаўнага тэлебачання.

14
Тэги:
Палітыка, Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь

Палітыка