Арка над аб'ектам Сховішча (чацвёрты энергаблок) Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі

Лукашэнка наведае ў сераду Чарнобыль

15
(абноўлена 08:32 26.04.2017)
Беларускі лідар наведае станцыю разам з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведае ў сераду атамную станцыю ў Чарнобылі, паведамілі Sputnik у аўторак у прэс-службе кіраўніка краіны.

Увесь свет у сераду 26 красавіка ўспомніць трагедыю на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Прыме ўдзел у памятных мерапрыемствах і беларускі лідэр.

"Кіраўнік дзяржавы сумесна з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам наведае атамную станцыю і размешчаныя побач з ёй аб'екты", — распавялі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Як адзначылі суразмоўцы Sputnik, асноўная ўвага будзе нададзена "праводзячымся работам па падтрыманню на належным узроўні радыяцыйнай бяспекі, што непасрэдным чынам закранае інтарэсы жыхароў абедзвюх краін".

"Плануецца, што прэзідэнты азнаёмяцца з будаўніцтвам новага бяспечнага ахоўнага збудавання і захоўваннем адпрацаванага ядзернага паліва, ушануюць памяць ліквідатараў і пацярпелых у выніку аварыі", — дадалі ў прэс-службе Лукашэнкі.

У сераду Лукашэнка і Парашэнка таксама правядуць перамовы, на якіх абмяркуюць гандлёва-эканамічную сферу і пытанні палітычнага ўзаемадзеяння, міжнародны парадак дня і сітуацыю на Паўднёвым Усходзе Украіны.

15
Тэги:
Аварыя на ЧАЭС, Пётр Парашэнка, Аляксандр Лукашэнка, Украіна, Беларусь

Палітыка