Віза ЗША

Дыпмісіі ЗША ў РФ не будуць прымаць заявы беларусаў на візы

8
(абноўлена 12:34 21.08.2017)
Аддзяленні дыпмісіі ЗША ў Расіі былі адзінымі, дзе беларусы маглі прайсці сумоўе на рускай мове для атрымання візы.

МІНСК, 21 жні — Sputnik. Амбасада ЗША ў Маскве і консульства амерыканскай дыпмісіі ў Санкт-Пецярбургу адмяняюць прыём заяў на атрыманне віз ад грамадзян Беларусі, паведамілі на сайце амбасады.

ЗША вырашылі спыніць выдачу неміграцыйных віз расіянам. Закрануць гэтыя змены і беларусаў.

"Амбасада ЗША ў Маскве і консульства ў Санкт-Пецярбургу адмяняюць прыём заяў на атрыманне віз ад грамадзян Рэспублікі Беларусь. Сумоўі для грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія падалі заяву на неіміграцыйную візу ЗША і ўжо аплацілі консульскі збор, будуць пераназначаны", — паведамілі ў дыпмісіі.

Дыпламаты рэкамендуюць для праходжання сумоўяў для атрымання неіміграцыйных віз праходзіць у амбасадах ЗША ў Варшаве, Кіеве ці Вільнюсе. Зрэшты, там сумоўі праходзяць на англійскай мове, а ў Расіі іх можна было прайсці па-руску — таму многія беларусы ездзілі па візы туды.

Паміж Расіяй і ЗША працягваецца дыпламатычнае супрацьстаянне — пасля пазбаўлення расійскай дыпмісіі часткі нерухомасці ў Амерыцы і новых антырасійскіх санкцый было вырашана зраўнаваць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі ЗША да расійскай — да 455 чалавек.

Расійскае МЗС прапанавала ЗША да 1 верасня скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі.

8
Тэги:
виза в США, американская виза, Беларусь, Расія, ЗША
По теме
Палова выдадзеных у свеце карт палякаў у беларусаў
Каментары