Палата прадстаўнікоў

Дэпутаты прапануюць увесці "пасведчанне суайчынніка"

9
(абноўлена 11:24 03.01.2018)
Мэтай ініцыятывы з'яўляецца ўмацаванне духоўнай сувязі выхадцаў з Беларусі з гістарычнай Радзімай.

МІНСК, 2 сту — Sputnik. Беларускія дэпутаты прапанавалі ўвесці "пасведчанне суайчынніка" для выхадцаў з Беларусі, якія пражываюць за мяжой, і іх нашчадкаў.

Пра гэта паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Валерый Варанецкі, паведамляе БелТА.

Мяркуецца, што ўладальнік "пасведчання суайчынніка" будзе мець пэўныя перавагі, адной з якіх з'яўляецца магчымасць уехаць у краіну без візы. Акрамя таго, прывілеі будуць распаўсюджвацца і на нашчадкаў уладальніка пасведчання.

Па задумцы, дакумент будзе распаўсюджвацца не толькі на дыяспару, але і на тых людзей, чые продкі калі-небудзь жылі на тэрыторыі Беларусі.

Парламентарый падкрэсліў, што не варта параўноўваць "пасведчанне суайчынніка" з картай паляка. "Ідэя закладзена іншая. Яна ў тым, каб умацаваць духоўную сувязь выхадцаў з Беларусі з гістарычнай Радзімай", — паведаміў Варанецкі.

Дэпутаты ўжо накіравалі прапановы ва ўрад і розныя ведамствы. Парламентарыі ўпэўненыя, што такім спосабам можна засяроджваць эканамічны і культурны патэнцыял суайчыннікаў, якія жывуць за мяжой, на карысць краіны.

9
Тэги:
пасведчанне суайчынніка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Валерый Варанецкі, Мінск, Беларусь
По теме
Мясніковіч: Карта паляка - складанае пытанне, якое трэба абмяркоўваць

Палітыка