Лаўроў: Расія прапануе шукаць баланс, Захад хоча рабіць усё па-свойму

© Sputnik / Максим Блинов / Перайсці ў медыябанкМіністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў
Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік міністэрства замежных спраў распавёў, што ў Масквы ёсць дастаткова доказаў дачынення Вялікабрытаніі да інсцэніроўкі хімічнай атакі ў Думе.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Захад імкнецца захаваць свае падыходы да светаўладкавання як асноўныя прынцыпы у любых перамовах, нягледзячы на з'яўленне цэнтраў моцы ў Азіі і Лацінскай Амерыцы і ролю Расіі на сусветнай арэне, канстатаваў міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў у сваім інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву РІА "Новости".

"Ім не падабаецца, што хтосьці спрабуе адстойваць свае інтарэсы, прычым мы гэта робім не ўльтыматыўна, мы прапануем шукаць баланс гэтых інтарэсаў, каб дамаўляцца, а яны кажуць: "Дамаўляцца будзем, калі вы ва ўсім будзеце згодныя з тым, як уладкаваны свет па-нашаму". Вось, уласна кажучы, у чым справа", — сказаў Лаўроў.

Бясспрэчныя доказы на руках

Сяргей Лаўроў звярнуў увагу, што ў Масквы ёсць дастаткова доказаў датычнасці Вялікабрытаніі да інсцэніроўкі хімічнай атакі ў сірыйскім горадзе Думе.

Пошук Google на планшэце - Sputnik Беларусь
Еўрапейцы лічаць, што Google і Facebook маніпулююць інфармацыяй

Інфамрацыя пра інсцэніроўку відэа "наступстваў хімічнай атакі" была прадстаўлена нядаўна — сірыйскі хлопчык Хасан Дыяб распавёў пра тое, як "Белыя каскі" здымалі яго ў ролі "ахвяры".

"Ведаеце, доказаў ужо ў прынцыпе зашмат. Пачаць з таго, што гэта відэа, з якога ўсё пачалося і якое стала, напэўна, галоўнай падставай для той ліхаманкавай атакі, якую зрабілі амерыканцы, англічане і французы, нанёсшы бомбавыя ўдары па аб'ектах вытворчасці і складзіравання хімічнай зброі, як яны казалі ", — выказаў сваё меркаванне Лаўроў.

Міністр замежных спраў Расіі адзначыў, што, калі вядома месцазнаходжанне склада з хімічнай зброяй, бамбіць па гэтым месцы — значыць, стварыць гуманітарную катастрофу для ўсіх, хто жыве ў акрузе.

Паводле слоў Лаўрова, на відэа "было цудоўна бачна": людзі, якія нібыта спрабавалі выратаваць "ахвяр хімічнай атакі", самі нічым не абароненыя — хіба што некаторыя з іх з марлевымі павязкамі.

Акрамя таго, Лаўроў расказаў пра знойдзеную ў кватэры аднаго з баевікоў каністру з хлорам. Зараз Расія працягвае змагацца з тым, каб сірыйскі горад Думу наведалі эксперты АЗХЗ.

Навошта было мяняць?

Выказаўся Міністр замежных спраў Расіі і наконт "справы Скрыпалёў". Ён падкрэсліў: калі б хтосьці хацеў "адпомсціць" былому шпіёну, яго б не абменьвалі на разведчыкаў.

"Вы ведаеце, ён быў асуджаны, па-мойму, адбываў тэрмін дзесьці гады чатыры. І якраз тады адбыўся абмен на тое, што ў нас прынята называць "групай Чапман", на некалькіх людзей, якія шпіёнілі на карысць Злучаных Штатаў, Вялікабрытаніі. І гэты абмен адбыўся, ён быў вызвалены з-за кратаў, пераехаў на сваю новую радзіму і жыў — не тужыў", — нагадаў у інтэрв'ю Лаўроў.

Па заявах Вялікабрытаніі, Скрыпалёў атруцілі рэдкім нервова-паралітычным рэчывам, якое быццам было распрацавана яшчэ ў СССР.

Як нагадаў Лаўроў, адзін са стваральнікаў так званага "Навічка" Віл Мірзаянаў эмігрыраваў у ЗША і там апублікаваў формулу рэчыва.

"Гэта рэчыва было запатэнтавана, знаходзілася на ўзбраенні ці ў карыстанні ў розных інстытутах біялагічных і хімічных армій ЗША. І яно вырабляецца элементарна", — распавёў кіраўнік міністэрства.

Ці ўсё ж BZ?

У швейцарскай лабараторыі ў Шпіцы, адзначыў міністр, у пробе таксама знаходзілі пэўную колькасць яду BZ.

"Згодна з Канвенцыяй аб забароне хімічнай зброі гэта менш небяспечнае злучэнне, чым тыя, якія ўключаны ў першую катэгорыю. Там вельмі шмат пытанняў, і мы хочам проста на іх атрымаць адказ. І калі тое, што нам кажуць пра гэты BZ — праўда, ну так растлумачце. І, напэўна, цяпер, калі такія пытанні ўзнікаюць, мы б хацелі паглядзець першасныя вынікі аналізаў не толькі лабараторыі ў Шпіцы, але і астатніх трох лабараторый, куды паралельна былі скіраваныя гэтыя спробы", — сказаў на заканчэнне Лаўроў.

Стужка навiн
0