Шыльда МІА Россия сегодня

МІА "Россия сегодня" і РІА "Новости Украина" трапілі пад санкцыі Кіева

32
(абноўлена 21:34 24.05.2018)
Інфармацыйныя агенцтвы патрапілі ў новую версію санкцыйнага спісу, складзенага ўладамі Украіны. Пётр Парашэнка прыняў адпаведнае рашэнне ўслед за арыштам журналіста Кірыла Вышынскага.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. МІА "Россия сегодня" і агенцтва РІА "Новости Украина" трапілі ў новую версію санкцыйнага спісу Кіева, размешчанага на сайце ўкраінскага прэзідэнта Пятра Парашэнкі.

Санкцый шмат не бывае

Ва ўкраінскім сегменце інтэрнэту будзе заблакаваны доступ карыстальнікаў да наступных сайтаў:

  • Россиясегодня.рф
  • Sputniknews.com
  • Ria.ru
  • Rsport.ria.ru
  • 1prime.ru
  • Realty.ria.ru
  • rian.com.ua

Згодна з рашэннем украінскага прэзідэнта будуць заблакаваныя актывы інфармацыйных агенцтваў. Таксама агенцтвам не будуць аказваць паслугі тэлекамунікацыі і адключаць іх ад сетак агульнага карыстання.

Ціск на журналістаў

Раней Служба бяспекі Украіны затрымала галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага. Услед за гэтым СБУ правяла ператрусы ў кіеўскім офісе агенцтва, прэс-цэнтры і нават у кватэрах журналістаў.

СБУ таксама распаўсюдзіла паведамленне, дзе гаварылася пра раскрыццё "сеткі медыяструктур, падкантрольных Расійскай Федэрацыі, якія выкарыстоўваліся ў рамках гібрыднай інфармацыйнай вайны супраць Украіны".

Гарадскі суд Херсона вынес Вышынскаму абвінавачанне ў дзяржаўнай здрадзе і арыштаваў яго тэрмінам на два месяцы. Цяпер яму пагражае турэмны тэрмін да 15 гадоў. На допыты ў СБУ выклікана больш за 40 журналістаў і супрацоўнікаў РІА "Новости Украина"

Расійская дыпмісія ў Кіеве патрабавала ад афіцыйных уладаў Украіны спыніць ціск на журналістаў і вызваліць Вышынскага.

Намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін паведаміў, што ўладам Украіны была накіравана нота пратэсту, у сувязі з сітуацыяй, якая склалася вакол расійскіх СМІ.

Між тым Упраўленне ААН па правах чалавека зафіксавала рост супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў СМІ, якія адбываюцца пры папушчальніцтве ўкраінскіх уладаў.

32
Тэги:
Свабода СМІ, РІА "Новости Украина", РІА "Новости", МІА "Россия сегодня", Украіна
По теме
Арышт Вышынскага: што распавяла жонка кіраўніка РІА "Новости Украина"
Кісялёў: затрыманне Вышынскага і вобыскі - гэта бандытызм і расправа

Лукашэнка: "майдана" у Беларусі не будзе - відэа

10
(абноўлена 18:00 01.06.2020)
На сустрэчы з кіраўніком Камітэта дзяржбяспекі прэзідэнт папярэдзіў усіх, хто яго чуе: "майдана" у Беларусі не будзе. Глядзіце заяву кіраўніка дзяржавы на відэа.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сказаў, што дасведчаны аб існаванні планаў зладзіць "майданчык" напярэдадні або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў.

"Майдана ў Беларусі не будзе", - заявіў ён на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам.

Лукашэнка адзначыў, што дзяржаўная бяспека - аснова асноў, і вядучая роля па абароне незалежнасці і суверэнітэту рэспублікі належыць КДБ і прэзідэнту асабіста.

"Мы ведаем мэты, якія пераследуюць тут асобныя людзі. Гэтыя мэты нам ясныя. Зладзіць нам "майданчык" напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў або ў дзень прэзідэнцкіх выбараў. Так яны планавалі. Хачу на гэтай сустрэчы вас папярэдзіць і ўсіх, хто нас пачуе, усіх гэтых майданутых хачу папярэдзіць, што "майдана" у Беларусі не будзе", - сказаў Лукашэнка.

На сустрэчы ён падкрэсліў, што дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне не дапусціць. Ён таксама пракаментаваў асобныя публікацыі ў СМІ.

"Не трэба нас параўноўваць, як нядаўна газета суседняй краіны папісвала, што тут у нас з'явіліся новыя Пашынян, новыя Зяленскі і ў нас ледзь не сітуацыя не тое як у Арменіі, не тое як ва Украіне", - сказаў Лукашэнка і выказаў упэўненасць, што ў Беларусі няма такіх лід араў, як прэм'ер Арменіі і ўкраінскі прэзідэнт, з якімі ён ужо паспеў блізка пазнаёміцца.

Лукашэнка выказаў здагадку, што некаторыя хочуць прадаць за капейку ўсё, што створана ў краіне, не толькі уладай, але і народам, і адзначыў, што гэтага нельга дапусціць.

10
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка
Захарава: фэйкавыя заявы і нуль фактаў у іх падтрымку

Захарава: фэйкавыя заявы і нуль фактаў у іх падтрымку

15
(абноўлена 14:21 01.06.2020)
Такім чынам афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава пракаментавала сцвярджэнні аб датычнасці РФ да беспарадкаў у ЗША.

МІНСК, 1 чэр - Sputnik. Сцвярджэнні аб датычнасьці РФ да беспарадкаў у ЗША не маюць пад сабой падстаў і прадстаўляюць сабой брудныя метады і маніпуляцыю інфармацыяй, напісала афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава ў Facebook.

Што адбываецца ў ЗША

Па гарадах ЗША пракацілася хваля пратэстаў і беспарадкаў пасля гібелі ад рук паліцыі афраамерыканца Джорджа Флойда.

Афраамерыканец быў затрыманы паліцэйскімі 25 мая ў Мінеапалісе. Адзін з паліцэйскіх, які наступіў каленам на шыю Флойда пры затрыманні, быў абвінавачаны ў забойстве па неасцярожнасці. У Мінеапалісе маштабныя дэманстрацыі працягнуліся ў нядзелю.

Колькасць амерыканскіх штатаў, у якіх задзейнічана Нацыянальная гвардыя ЗША з мэтай ўрэгулявання беспарадкаў, выкліканых смерцю афраамерыканца Джорджа Флойда, павялічылася да 21, пратэсты ўспыхнулі ў, па меншай меры, 140 гарадах. У Вашынгтоне з 23:00 па мясцовым часе (6:00 па-менскаму панядзелка) была абвешчана каменданцкую гадзіну.

Экс-дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы С'юзан Райс заявіла раней, што за гвалтам у ходзе пратэстаў у ЗША можа стаяць Расія. Ніякіх доказаў або канкрэтных фактаў Райс пры гэтым не прывяла.

Пераканаць сябе і ўвесь свет

Звяртаючыся да Райс, Захарава адзначыла, што экс-дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і ўся каманда былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы "пераканалі сябе і спрабавалі пераканаць ўвесь свет, што ўнутраныя праблемы ЗША ствараюцца і пагаршаюцца кімсьці "звонку", а менавіта Расіяй".

"Гэтую памылку спрабуеце паўтарыць сёння, звяртаючыся разам з журналістам CNN да брудных метадаў інфармацыйнай маніпуляцыі: фэйкавыя заявы і нуль фактаў у іх падтрымку. Вашае інтэрв'ю CNN - гэта і ёсць прапаганда", - напісала Захарава.

Яна нагадала, што сацсеткі, якія, як мяркуе Райс, выкарыстоўваюцца для распальвання пратэстаў, зарэгістраваныя і заканадаўча рэгулююцца з ЗША і належаць амерыканцам.

"Вы зноў спрабуеце разыграць "рускую карту"? Вы загуляліся, вярніцеся ў рэальнасць. Выйдзіце да вашых людзей і, гледзячы ім у вочы, скажыце, што імі праз Youtube і Facebook кіруюць рускія. А я пагляджу на амерыканскую "выключнасць"у дзеянні" , - дадала Захарава.

15
Тэги:
ЗША, МЗС РФ, Марыя Захарава