Кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў

Лаўроў перадаў Лукашэнку самыя цёплыя прывітанні ад Пуціна

54
(абноўлена 12:00 29.05.2018)
Міністр замежных спраў Расіі знаходзіцца ў Мінску з двухдзённым візітам, падчас якога сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі, кіраўніком МЗС і студэнтамі.

МІНСК, 29 мая — Sputnik. Беларусь гатовая прыняць пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы ў намечаныя тэрміны, заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў аўторак у Мінску з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

28-29 мая праходзіць візіт кіраўніка расійскага МЗС у Беларусь. Гэта традыцыйная пратакольная практыка абмену працоўнымі візітамі паміж Мінскам і Масквой, падчас якіх бакі абмяркоўваюць "увесь комплекс" беларуска-расійскіх адносін у знешнепалітычнай сферы.

У ходзе візіту ў Мінск запланаваныя перамовы Лаўрова і яго беларускага калегі Уладзіміра Макея ў вузкім і пашыраным саставах. Сёння пройдзе сустрэча Лаўрова са студэнтамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі.

"З беларускага боку няма зменаў па тэрмінах правядзення пасяджэння", — сказаў Лукашэнка. Паводле яго слоў, калі ў расійскага боку ёсць, то Мінск гатовы абмеркаваць новую дату.

Прэзідэнт пахваліў МЗС дзвюх краін за працу і адзначыў, што яны з'яўляюцца прыкладам для іншых ведамстваў у пытанні выканання намечаных дамоўленасцей.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама паведаміў, што рады перадаць беларускаму прэзідэнту самыя лепшыя прывітанні ад яго расійскага калегі.

Лаўроў заявіў, што на сённяшняй сустрэчы з Макеем абмеркаваў пытанні падрыхтоўкі да ВДС і пасяджэння калегіі МЗС дзвюх краін, якое намечана на восень.

54
Тэги:
знешняя палітыка, Міністэрства замежных спраў Расіі, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Уладзімір Макей, Сяргей Лаўроў, Аляксандр Лукашэнка, Расія
Нагорны Карабах падчас абвастрэння канфлікта

Эрдаган прапанаваў Пуціну разам вырашаць канфлікт у Нагорным Карабаху

8
(абноўлена 14:55 28.10.2020)
Турэцкі лідар назваў перамовы з расійскім калегам пазітыўнымі і заўважыў, што ў іх атрымалася падрабязна абмеркаваць Нагорны Карабах.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Турцыя прапанавала Расіі разам і канчаткова вырашыць карабахскі канфлікт, пра гэта заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.

Напярэдадні адбылася тэлефонная размова турэцкага лідара з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Бакі абмеркавалі развіццё падзей у зоне нагорна-карабахскага канфлікту. Расійскі прэзідэнт выказаў глыбокую заклапочанасць у сувязі з ваеннымі дзеяннямі, а таксама ўсё больш маштабным уцягваннем у сутыкненні тэрарыстаў з Блізкага Усходу.

Пазней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, каментуючы праведзеную размову, заявіў, што прэзідэнт РФ не абмяркоўваў са сваім калегам удзел Анкары ва ўрэгуляванні канфлікту ў Нагорным Карабаху.

"Мы абмеркавалі з Пуціным падзеі ў Карабаху. Мы сказалі: прыходзьце на Каўказ, вырашыце гэтае пытанне. Калі хочаце, давайце разам вырашым. Вы пагаворыце са сваімі партнёрамі, мы - са сваімі. Няхай нашыя кіраўніка МЗС і іншыя таксама пагавораць. Галоўнае зразумець, вырашым мы гэтае пытанне ці не. Давайце ўжо гэта скончым. Мы сумленныя. І веру, што вы таксама шчырыя", - сказаў Эрдаган, выступаючы перад парламенцкай фракцыяй кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця.

Па словах Эрдагана, ён распавёў Пуціну, што "цяпер каля 2 тысяч сяброў Працоўнай партыі Курдыстана ваююць на баку Арменіі, ім плацяць па 600 долараў". "Ён адказаў, што нічога пра гэта не ведае. Вось я яму пра гэта і паведаміў", - дадаў Эрдаган.

Акрамя таго, турэцкі прэзідэнт паведаміў суразмоўцу і пра тое, якія варыянты развіцця падзей з пункту гледжання Анкары зусім недапушчальныя.

Баі на лініі судакранання ў Нагорным Карабаху пачаліся 27 верасня. Арменія і Азербайджан абвінавачваюць адзін аднаго ў развязванні ваенных дзеянняў, у Карабаху паведамляюць аб артылерыйскіх абстрэлах мірных населеных пунктаў непрызнанай рэспублікі, уключаючы яе сталіцу Сцепанакерт. Арменія абвясціла ваеннае становішча і - упершыню - ўсеагульную мабілізацыю, сцвярджаючы, што актыўную падтрымку Баку аказвае Анкара. У Азербайджане ўвялі частковую мабілізацыю і ў шэрагу месцаў - ваеннае становішча. Лідары Расіі, ЗША і Францыі заклікалі супрацьстаялыя бакі спыніць сутыкненні, абавязаць пачаць перамовы без папярэдніх умоў.

У Маскву 9 кастрычніка па запрашэнні прэзідэнта РФ прыбылі кіраўнікі МЗС Азербайджана і Арменіі, разам з расійскім калегам яны больш за 10 гадзін вялі перамовы. У выніку Ерэван і Баку дамовіліся спыніць агонь у Карабаху з поўдня 10 кастрычніка, правесці абмен палоннымі і целамі загінулых, а таксама дадаткова ўзгадніць канкрэтныя дэталі перамір'я. Аднак у той жа дзень бакі сталі вінаваціць адзін аднаго ў парушэннях дамоўленасці. Другая спроба арганізаваць гуманітарнае перамір'е была прадпрынятая ў ноч на 18 кастрычніка. Амерыканскі Дзярждэп аб'яўляў пра дасягнуты гуманітарным спыненні агню з 7:00 26 кастрычніка, але і пасля гэтага бакі канфлікту заяўлялі аб яго незахаванні супернікам.

8
Тэги:
Расія, Турцыя, Нагорны Карабах
Будынак МЗС Беларусі

МЗС не каментуе сітуацыю з паслом Беларусі ў Аргенціне

10
(абноўлена 12:48 28.10.2020)
Беларускі дыпламат два разы пісаў заяву аб звальненні, аднак пакуль не атрымаў адказу з Мінска.

МІНСК, 28 кас - Sputnik. Беларускае знешнепалітычнае ведамства не каментуе сітуацыю з жаданнем звольніцца з працы пасла Беларусі ў Аргенціне і па сумяшчальніцтве ў Чылі, Парагваі, Перу і Уругваі Уладзіміра Астапенкі.

У сацыяльных сетках з'явілася інфармацыя аб тым, што беларускі дыпламат напісаў ужо другую заяву пра тое, што хоча пакінуць пасаду пасла, першая была пасля інаўгурацыі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

"Мы не каментуем гэтую інфармацыю" - заявіў Sputnik намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС рэспублікі Андрэй Шупляк.
Кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Аргенціне сказаў, што пакуль не атрымаў ніякага адказу з Мінска на сваю заяву аб звальненні.

"Пасля інаўгурацыі, 23 верасня, я падаў заяву аб вызваленні ад займаемай пасады па пагадненні бакоў у адпаведнасці з пунктам 1 часткi другой артыкула 35 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Ніякай рэакцыі на гэта не атрымаў. Цяпер я гэтую заяву адклікаў і 27 кастрычніка падаў новую", - цытуе Астапенка TUT.by.

Па словах беларускага дыпламата, новая заява змяшчае патрабаванне вызваліць яго ад пасады пасла ўжо на падставе артыкула 41 - "у сувязі з парушэннямі наймальнікам заканадаўства, якія перашкаджаюць выкананню маёй працы па працоўным дагаворы".

Астапенка - кадравы дыпламат, пачынаў працоўную дзейнасць яшчэ падчас Савецкага Саюза, быў намеснікам міністра замежных спраў, працаваў у беларускіх пасольствах у розных краінах. У 2018 годзе Астапенка быў прызначаны паслом Беларусі ў Аргенціне, а пазней - паслом у Чылі, Парагваі і Перу па сумяшчальніцтве.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі некалькі дыпламатаў, у тым ліку паслы, пазбавіліся сваіх пасадаў, калі публічна агучылі сваю пазіцыю па сітуацыі ў краіне. Першым у сувязі з падзеямі ў Беларусі падаў у адстаўку Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Славакіі Ігар Ляшчэня.

10
Тэги:
Аргенціна, Беларусь
На беразе Бярэзіны знайшлі ўнікальны шлем

"Шлем Марзалюка" атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці

0
(абноўлена 17:37 28.10.2020)
У красавіку мінулага года ў Бабруйску на беразе Бярэзіны знайшлі шлем X-XI стагоддзяў, які паспелі абвясціць шлемам полацкага князя Ізяслава. Што вядома пра артэфакт, разбіраўся Sputnik.

Нядаўна стала вядома, што ў кастрычніку на пасяджэнні Беларускага рэспубліканскага навукова-метадычнага савета было прынята рашэнне аб прысваенні шлему, знойдзенаму ў Бабруйску, статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Адразу пасля таго, як у красавіку ў ходзе работ па паглыбленні дна ракі ў затоцы правага берага Бярэзіны, быў знойдзены сярэднявечны шлем, да вывучэння знаходкі падключыўся дэпутат і па шчаслівым збегу абставінаў археолаг Ігар Марзалюк.

Дзякуючы яго намаганням шлем быў перададзены кваліфікаваным спецыялістам на рэстаўрацыю ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Гісторыкі прыйшлі да высновы, што дадзены артэфакт з'яўляецца нічым іншым, як помнікам зброевага мастацтва Х-ХІ стагоддзяў.

Ігар Марзалюк выказаў здагадку, што гэты статусны прадмет належаў Ізяславу, сыну полацкай князёўны Рагнеды і кіеўскага князя Уладзіміра.

Шлем, пячатка і экспедыцыя

"Менавіта такія шлемы называлі залатымі. Такія шлемы належалі, як правіла, менавіта тым, хто кіраваў дружынай, як правіла, першым у бой ішоў князь.

Усё гэта дазваляе казаць, што гэта ўнікальная рэч, якая, безумоўна, належала чалавеку з высокім сацыяльным статусам", - тлумачыў Ігар Марзалюк.

Па версіі беларускіх гісторыкаў, шлем, знойдзены ў Бабруйску, быў зроблены ў Скандынавіі, а затым ужо прывезены ў Беларусь па старажытным гандлёвым шляху "з варагаў у грэкі".

Родапачынальнік дынастыі полацкіх князёў Ізяслаў памёр прыблізна на пачатку XI стагоддзя, але інфармацыі пра месца яго пахавання няма. Адзінай вядомай археалагічнай знаходкай, якая пэўна звязана з яго імем, з'яўляецца пячатка з надпісам князь Ізяслаў і горад Полацак. У 1954 годзе яна была знойдзена на раскопках у Ноўгарадзе. Цікава, што на пячатцы таксама намаляваны трызубец - радавы знак Рурыкавічаў.

Князь Ізяслаў вядомы не толькі як палітык, які здолеў аднавіць разбураны яго бацькам Полацк, але і як дзед Усяслава Чарадзея. Пры кіраванні апошняга ў горадзе быў узведзены Сафійскі сабор як сімвал магутнасці княства.

Погляд з Кіева на бабруйскі шлем

У сваю чаргу кандыдат гістарычных навук, выкладчык кафедры гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Кіеўскага нацыянальнага універсітэта Арцём Папакін распавёў, што знаходка сапраўды унікальная для Беларусі, але ні пра якую сенсацыі не можа ісці і гаворкі.

"Вось так ствараюцца міфы. Цудоўнай захаванасці шлем тыпу "Чорная Магіла" (курган пад Чарнігавам, які, на думку даследчыкаў, з'яўляецца помнікам эпохі вікінгаў - Sputnik), знойдзены ў Бярэзіне каля Бабруйска - адзіная знаходка такога тыпу на тэрыторыі Беларусі - "спрытным рухам рукі" ператварылася ў шлем Ізяслава Уладзіміравіча і адначасова ў сімвал беларускай дзяржаўнасці. Разам з тым агучылі няправільную колькасць шлемаў гэтага тыпу (ужо вядома больш за 40 цэлых і фрагментаў), недарэчна параўналі з "шапкай Манамаха" і прыпісалі аўтарства выраба скандынавам", - лічыць украінскі гісторык.

Паводле яго слоў, "ні пра якую прывязку да гістарычных асобаў гаворкі быць не можа. Гэтыя шлемы разам з арабскім срэбрам і іншымі рэчамі ўсходняга паходжання распаўсюджваліся ў Х стагоддзі ў многіх рэгіёнах ваенна-гандлёвай актыўнасці ўсходніх вікінгаў: у Ноўгарадзе, Сярэднім Падняпроўі, Прусіі і Вялікай Польшчы".

Спецыяліст па гісторыі зброі упэўнены, што бабруйскі шлем варта разглядаць у кантэксце такіх знаходак, як Брылеўскі скарб (знойдзены ў Барысаўскім раёне і адносіцца да IX стагоддзя і эпохі вікінгаў - Sputnik), месца яго знаходкі паказвае не на цэнтр княжацкай улады, а на гандлёвы і ваенны шлях па Дняпры да Балтыкі.

Рэха ўнікальнай знаходкі

У маі бягучага года непадалёк ад таго месца, дзе быў знойдзены адзіны ў Беларусі шлем тыпу "Чорная магіла", атрымалася знайсці меч эпохі высокага Сярэднявечча.

Средневековый меч найден в Бобруйске на берегу Березины
© Photo : Николай Силков
Сярэднявечны меч знойдзены ў Бабруйску на беразе Бярэзіны

"Гэты меч датуецца XI-XIII стагоддзямі і адносіцца да поствікінгскай эпохі. На дзяржальні захаваліся сляды серабрэння. Стан для археалагічнага артэфакта ў яго добры", - распавёў гісторык Мікалай Сілкоў.

У цэлым меч захаваўся амаль цалкам і толькі часткова згублена лязо. Гэта дазваляе яго датаваць і аднесці да пэўнага тыпу.

Пры гэтым ён удакладніў, што цяпер меч пры захаванасці каля 80% адсоткаў важыць прыблізна 1,2 кілаграма і мае даўжыню ў 70 сантыметраў. На жаль, нельга вызначыць дакладна, дзе быў выраблены меч.

"Меч трэба чысціць і рэстаўраваць, тады можна будзе вызначыць ўсё больш дакладна. Пакуль можна казаць толькі пра тое, што ён належаў або князю ці дружынніку. Простыя воіны ў гэты час былі ўзброены дзідай і сякерай", - падкрэсліў гісторык.

Знойдзеныя ў Бабруйску шлем і меч, могуць быць паміж сабой звязаныя, таму што маглі існаваць у адзін час. Абедзве знаходкі вельмі статутныя, але сур'ёзных доказаў гэтаму пакуль няма.

0
Тэги:
Бабруйск