Кіраўнік партала РІА Новости Украина Кірыл Вышынскі падчас разгляду апеляцыі на арышт у Херсонскім зале суда

Кіеў гатовы аддаць Маскве Вышынскага і яшчэ 12 чалавек

22
(абноўлена 22:05 06.07.2018)
Прадстаўніку РФ у кантактнай групе Барысу Грызлову будзе накіраваны адпаведны ліст.

МІНСК, 6 ліп — Sputnik. Украіна гатовая перадаць Расіі 13 чалавек, у тым ліку кіраўніка РІА "Новости Украина" Кірыла Вышынскага, заявіла журналістам першы віцэ-спікер Вярхоўнай рады Ірына Герашчанка.

Раней расійскі амбудсмен Таццяна Маскалькова паведаміла, што гутарыла па тэлефоне з упаўнаважаным Вярхоўнай рады Людмілай Дзянісавай з нагоды абмену, у прыватнасці, Вышынскага.

"Сёння я дашлю афіцыйны ліст прадстаўніку РФ у трохбаковай кантактнай групе Грызлову са спасылкай на ліст Маскальковай, што мы гатовыя разглядаць гэтых грамадзян як тых, каго можам перадаць для вызвалення ўкраінцаў", — сказала Герашчанка у інтэрв'ю агенцтву УНН.

Вышынскі быў затрыманы 15 мая, калі прайшлі ператрусы ў офісе РІА "Новости Украина" ў Кіеве. Вышынскаму ўлады Украіны ставяць у віну дзяржаўную здраду і падтрымку самаабвешчаных ДНР і ЛНР. Гендырэктар МІА "Россия сегодня" Дзмітрый Кісялёў у адказ на гэта запатрабаваў вызваліць Вышынскага і спыніць пераслед СМІ. А МЗС РФ назваў самаўпраўнасцю дзеянні Кіева ў дачыненні да ўкраінскага бюро РІА "Новости".

22
Тэги:
Кірыл Вышынскі, Кіеў
Каментары