Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч

Мінінфарм хоча працаваць над праблемай "fake news"

18
(абноўлена 09:08 13.08.2018)
Міністэрства інфармацыі рыхтуе пастанову аб нацыянальным тэлевізійным кантэнце. Ведамству ёсць над чым працаваць з пункту гледжання ўдасканалення заканадаўства, адзначыў міністр.

МІНСК, 13 жні — Sputnik. Міністэрства інфармацыі плануе ўпарадкаваць тэрміналогію ў дачыненні да ўдзельнікаў медыйнай прасторы, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ кіраўнік ведамства Аляксандр Карлюкевіч.

Папраўкі ў закон "Аб сродках масавай інфармацыі" ўступяць у сілу 1 снежня гэтага года.

"Безумоўна, калі гаварыць пра тыя заканадаўчыя папраўкі, якія пачнуць працаваць з 1 снежня, то мне здаецца, што ёсць нам яшчэ над чым працаваць. І, безумоўна, хацелася б, каб журналісцкія арганізацыі ўносілі ініцыятывы, каб мы рухаліся далей", — адзначыў кіраўнік Мінінфарма.

У профільным ведамстве таксама хочуць ушчыльную заняцца паняццем "нацыянальны тэлевізійны кантэнт". Па словах міністра, зараз рыхтуецца адпаведная пастанова беларускага ўраду.

"Над ім зараз працуюць супрацоўнікі Міністэрства інфармацыі і журналісцкая тэлевізійная супольнасць. Праект гэтай пастановы будзем шырока абмяркоўваць", — сказаў Аляксандр Карлюкевіч.

Ёсць яшчэ цэлы шэраг момантаў, адзначыў Карлюкевіч, над якімі можна працаваць у заканадаўчым плане — у тым ліку і з тлумачэннем тэрміналогіі. У прыклад ён прывёў "фэйковые навіны", аднак ёсць і іншыя.

"Мне здаецца, трэба вярнуцца да разгляду самога тэрміна "фрылансер" і больш грунтоўна пагаварыць пра гэта, і ўнесці пэўныя ініцыятывы. Мы будзем вельмі шырока прыслухоўвацца да журналісцкай грамадскасці ў вызначэнні ўсіх гэтых пазіцый", — паабяцаў міністр.

18
Тэги:
закон "Аб СМІ", СМІ, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Карлюкевіч, Беларусь