Сустрэча Аляксандра Сурыкава і Уладзіміра Макея

Макей сустрэўся з Сурыкавым, каб падзякаваць за шматгадовую працу

15
(абноўлена 16:33 29.08.2018)
Расійскі дыпламат завяршае сваю місію ў Беларусі пасля шматгадовай працы на чале пасольства.

МІНСК, 29 жні — Sputnik. Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей правёў сустрэчу з паслом Расіі Аляксандрам Сурыкавым, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Нагодай для візіту ў Міністэрства замежных спраў паслужыла завяршэнне дыпламатычнай працы расійскага пасла ў Беларусі.

"У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў", — адзначылі ў прэс-службе.

Макей выказаў словы ўдзячнасці ў адрас Сурыкава за праведзеную працу і зроблены ўклад у адносіны Беларусі і Расіі, якія развіваліся шматпланава.

Аляксандр Сурыкаў кіраваў расійскай дыпламатычнай місіяй у Мінску на працягу 12 гадоў і з'яўляецца дуайенам сярод замежных дыпламатаў у Беларусі.

Беларусам расійскі дыпламат запомніцца сваёй падтрымкай падчас канфліктаў беларускіх вытворцаў з Рассельгаснаглядам. Да таго ж ён спрабаваў паставіць кропку ў яшчэ адной адвечнай спрэчцы пра назву краіны: "Беларусь" ці "Белоруссия".

15
Тэги:
Пасольства Расіі ў Беларусі, Уладзімір Макей, Аляксандр Сурыкаў, Расія, Беларусь
Каментары