Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў

Сурыкаў прапанаваў надаць юрыдычны статус Саюзнай дзяржаве

14
(абноўлена 13:43 30.08.2018)
Пры гэтым кіраўнік расейскага дыппрадстаўніцтва ўпэўнены: праект Саюзнай дзяржавы актуальнасці не страціў.

МІНСК, 30 жні — Sputnik. Саюзнай дзяржаве неабходна надаць юрыдычны статус, заявіў у чацвер журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Сурыкаў у чацвер даў развітальную прэс-канферэнцыю для беларускіх журналістаў — неўзабаве ён пакідае Мінск пасля 12 гадоў працы паслом. У ходзе размовы з журналістамі ён пракаментаваў і развіццё за час яго працы праекта Саюзнай дзяржавы.

"Саюзная дзяржава — гэта адзіны на прасторах СНД найбольш блізкі і цесны фармат супрацоўніцтва", — упэўнены Сурыкаў.

Пры гэтым, мяркуе пасол, трэба падумаць і пра змест дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы — нешта там магло страціць актуальнасць.

"Праект Саюзнай дзяржавы трэба развіваць. Магчыма, трэба паглядзець той дагавор з пункту гледжання актуальнасці некаторых аспектаў. І надаць Саюзнай дзяржаве юрыдычны аспект. У той жа ЕАЭС ён ёсць, ён суб'ект міжнароднага права, а ў СД пакуль няма", — прапанаваў Сурыкаў.

Бліжэй расіян для беларусаў нікога няма, нагадаў пасол, як і беларусаў для расіян. Таму ён выступае і за ўмацаванне сувязяў паміж краінамі і народамі, і за паляпшэнне жыцця жыхароў абедзвюх краін.

14
Тэги:
Саюзная дзяржава, Аляксандр Сурыкаў, Расія, Беларусь
Каментары