Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч

Бабіч уручыў даверчыя граматы прэзідэнту

10
(абноўлена 11:55 25.09.2018)
Дыпламат заявіў, што Мінск і Масква працягнуць планавую сумесную працу, але з улікам навацый і новых выклікаў, якія стаяць перад светам.

МІНСК, 25 вер — Sputnik. Пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч настроены зрабіць усё для таго, каб беларуска-расійскія адносіны былі па-сапраўднаму брацкімі, а эканамічная інтэграцыя — паўнавартаснай.

Дыпламат у аўторак уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку.

Міхаіл Бабіч падкрэсліў, што яго прызначэнне — гэта планавая ратацыя, і з пачаткам яго дыпламатычнай місіі новы этап у адносінах паміж Беларуссю і Расіяй не адкрываецца, а будзе працягвацца праца, якая вялася на працягу многіх гадоў. Але дзейнічаць, паводле яго слоў, варта з улікам новых выклікаў, якія стаяць перад светам, перад эканомікай дзвюх дзяржаў, і новых задач, звязаных з гэтым.

"Тую працу, якая была праведзена раней, мы ацэньваем станоўча. Але, натуральна, неабходныя навацыі, дынаміка з улікам тых рашэнняў, якія прынятыя ў тым ліку і ў Сочы", — цытуе дыпламата БелТА.

У сваю чаргу прэзідэнт Беларусі, прымаючы даверчыя граматы ў расійскага пасла, адзначыў, што "найшырэйшыя паўнамоцтвы і магчымасці", якімі надзелены Міхаіл Бабіч, дазволяць яму памножыць ўжо дасягнутае на гэтым шляху, надаць новы імпульс узаемадзеянню ва ўсіх сферах.

10
Тэги:
Пасольства Расіі ў Беларусі, Міхаіл Бабіч, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Каментары