ляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на ВДС у Мінску

Лукашэнка павіншаваў Пуціна з днём нараджэння

16
(абноўлена 09:40 07.10.2018)
Кіраўнік дзяржавы перакананы ў працягу развіцця стратэгічнага партнёрства і саюзніцкіх адносін Беларусі і Расіі.

МІНСК, 7 кас — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў расійскага лідара Уладзіміра Пуціна з днём нараджэння, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы ў нядзелю.

У віншаванні прэзідэнту РФ Лукашэнка выказаў упэўненасць, што "наш дыялог, які заснаваны на прынцыпах узаемнага даверу і павагі, будзе і надалей усяляк садзейнічаць развіццю саюзніцкіх адносін і стратэгічнага партнёрства паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй".

Прэзідэнт падкрэсліў, што Пуцін з'яўляецца агульнанацыянальным лідарам "братняга расійскага народу" і ўносіць вялікі ўклад ва ўмацаванне магутнасці і дабрабыту Расіі, пераадоленне краінай многіх выклікаў і пагроз сучаснасці.

Уладзімір Пуцін адзначае свой 66-ы дзень нараджэння ў гэтую нядзелю, 7 кастрычніка.

16
Тэги:
Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, Расія, Беларусь
Каментары