Бялград, архіўнае фота

Лукашэнку ў чарговы раз запрасілі ў Бялград

9
(абноўлена 09:15 01.11.2018)
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларусы ўважліва сочаць за падзеямі з Сербіі і радуюцца, калі там усё добра.

МІНСК, 1 ліс - Sputnik. Прэм'ер-міністр Сербіі Ана Брнабіч перадала прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку запрашэнне ад яго сербскага калегі Аляксандра Вучыча наведаць Бялград, паведаміла ў сераду прэс-служба беларускага лідара.

Сустрэча Лукашэнкі і Брнабіч прайшла напярэдадні ў ходзе правядзення Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Кіраўнік дзяржавы павітаў госцю з Сербіі, адзначыўшы, што рады бачыць у Беларусі прадстаўніцу сяброўскай краіны.

Лукашэнка падкрэсліў, што ў Беларусі ўважліва сочаць за падзеямі ў Сербіі і радуюцца, калі там усё добра. Ён дадаў, што Мінск гатовы да пашырэння супрацоўніцтва з Белградам.

У сваю чаргу Брнабіч адказала, што беларускі лідар аказаў бы вялікі гонар Сербіі, наведаўшы краіну з візітам.

Раней Вучыч падчас тэлефоннай размовы з Лукашэнкам ужо запрашаў прэзідэнта наведаць Сербію, адзначыўшы, што сустракаць яго будуць як самага дарагога госця.

9
Тэги:
Сербія, Беларусь, Аляксандр Вучыч, Аляксандр Лукашэнка
Каментары