Першае Ганаровае консульства Латвіі адкрылася ў Беларусі

Першае Ганаровае консульства Латвіі адкрылася ў Беларусі

12
(абноўлена 09:08 13.12.2018)
Дыппрадстаўніцтва атрымала прапіску ў Магілёве, яго ўзначаліў буйны беларускі бізнесмен.

МАГІЛЁЎ, 13 сне - Sputnik. Ганаровае консульства Латвійскай Рэспублікі адкрылі ў Магілёве ўвечары ў сераду. На сёння гэта першае падобнае дыппрадстаўніцтва ў Беларусі. Урачыстая цырымонія адкрыцця сабрала прадстаўнікоў пасольства Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі, МЗС абедзвюх краін, кіраўніцтва Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Ганаровым консулам Латвійскай Рэспублікі ў Магілёве прызначаны Аляксей Саўчук. Ён павітаў прысутных на дзвюх мовах, рускай і латышскай, першым узяў слова і адзначыў, што Латвія сёння з'яўляецца дружалюбнай для Беларусі дзяржавай, добрым суседам і надзейным партнёрам на міжнароднай арэне.

"Спадзяюся, што адкрыццё консульства стане сур'ёзным рыўком у развіцці эканамічных, культурных і навуковых сувязяў як на рэспубліканскім, так і на міжрэгіянальным узроўнях", - дадаў Ганаровы консул Аляксей Саўчук.

Почетный консул Латвийской Республики в Могилеве Алексей Савчук в своем кабинете
© Sputnik Мария Зуева
Ганаровы консул Аляксей Саўчук

Спадару Саўчуку быў уручаны кансулярны патэнт. Афіцыйны дакумент, які пацвярджае яго статус, перадала саветнік-намеснік пасла Латвійскай Рэспублікі ў Беларусі Даце Рутка. Яна таксама выказала ўпэўненасць у тым, што Ганаровае консульства пасадзейнічае ўмацаванню супрацоўніцтва паміж Магілёўскай вобласцю і Латвіяй, а Аляксей Саўчук будзе ўсяляк гэтаму садзейнічаць.

"Гэтыя сувязі трэба яшчэ паглыбіць. Не толькі ў эканамічнай сферы, але і ў культуры, адукацыі, турызме. Прыемна, што гэта падзея супадае з тым часам, калі мы ў Латвіі адзначаем стагоддзе нашай краіны. Мы рады, што ў Магілёве будзе латвійскае консульства ", - выказалася Даце Рутка.

Аляксей Саўчук, прызначаны Ганаровым консулам, - беларускі бізнесмен. Працуе ў малочнай перапрацоўцы. У яго актывах, напрыклад, вядомае ў Беларусі ААТ "Малочныя горкі". Уплывовы "малочнік" краіны ўжо вызначыў для сябе першыя крокі на новай пасадзе. Так, у першай палове 2019 годаён плануе арганізаваць бізнес-форум з удзелам вядучых бізнесменаў Латвіі і Беларусі. На адкрыцці консульства па запрашэнні Аляксея Саўчука таксама прысутнічаў уладальнік вядомай фінскай сеткі фаст-фудаў, які мае жаданне ўвайсці на рынак Магілёва. Першыя перамовы прайшлі прама падчас адкрыцця. Бакі дамовіліся аб працоўнай сустрэчы з мэрам абласнога цэнтра.

Акрамя таго, Аляксей Саўчук з'яўляецца старшынёй Беларускай федэрацыі панкратыёна і баявых мастацтваў. І на гэты конт у яго таксама ёсць планы.

"У спорце - гэта прыцягненне ў Беларусь мерапрыемстваў сусветнага ўзроўню. Што ўжо робіць Федэрацыя па панкритыёну. У Бабруйску ў лістападзе гэтага года мы правялі чэмпіянат свету. Далей плануем тыражаваць гэтыя мерапрыемствы. Рабіць іх больш цікавымі, падобнымі да шоу. Але эканоміка цяпер перш за ўсё", - распавёў Саўчук.

Первый рабочий день Алексея Савчука в должности Почетного консула
© Sputnik Мария Зуева
Ганаровы консул Аляксей Саўчук

Адкрыццё Ганаровага консульства будзе садзейнічаць больш цесным эканамічным адносінам Беларусі ў цэлым з Еўрасаюзам. Пра гэта сказаў кіраўнік дырэкцыі па эканамічных адносінах, гандлі і развіццю МЗС Латвійскай Рэспублікі Юрыс Шталмейстарс. Гаворка ішла пра Латвію як пра марскія вароты для Беларусі.

"Ужо сёння шмат беларускіх тавараў адпраўляюцца праз латвійскія парты ў Еўропу. Так што мы можам казаць толькі пра ўзмацненне гэтага супрацоўніцтва. За 10 месяцаў 2018 года перавозкі тавараў з Беларусі ў Латвію павялічылася на 10%, складаючы ўжо больш за 20 мільёнаў тон. Так што мы маем усе магчымасці пашыраць гэтае супрацоўніцтва", - падзяліўся Юрыс Шталмейстарс.

Сертификат от Почетного консула Алексея Савчука на тонну конфет на новогодние праздники детям Могилевской области
© Sputnik Мария Зуева
Сертыфікат ад Ганаровага консула Аляксея Саўчука на тону цукерак на навагоднія святы дзецям Магілёўскай вобласці

Ганаровае консульства Латвійскай Рэспублікі ў Магілёве будзе працаваць па адрасе: вуліца Ленінская, 7а. З 17 снежня 2018 года па буднях у першай палове дня прыём будзе весці памочнік Ганаровага консула Наталля Сцепанеева.

Ганаровы консул Аляксей Саўчук паднёс першы падарунак у новай пасадзе. Ім стаў сертыфікат на адну тысячу кілаграмаў цукерак. Прысмакі прызначаныя да навагодніх святаў дзецям Магілёўскай вобласці.

12
Тэги:
Латвія, Магілёў
Авальная зала з электроннай сістэмай галасавання

Андрэйчанка: беларускі парламент чакае штогадовае пасланне прэзідэнта

12
(абноўлена 13:09 26.03.2020)
На вясновай сесіі дэпутаты і профільныя міністэрствы працягнуць працу над абнаўленнем падатковага заканадаўства і іншымі законапраектамі з улікам акцэнтаў, якія расставіць прэзідэнт падчас штогадовага паслання.

МІНСК, 26 сак - Sputnik. Беларускія парламентарыі чакаюць, што ў сваім штогадовым пасланні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расставіць акцэнты ва ўнутранай і знешняй палітыцы, заявіў кіраўнік ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Адрэйчанка.

"Кіраўнік дзяржавы расставіць акцэнты ва ўнутранай і знешняй палітыцы нашай краіны, акрэсліць задачы, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі, уключаючы парламент", - адзначыў Андрэйчанка.

Сёння ў Мінску прайшло пасяджэнне Савета Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. Беларускі парламент рыхтуецца да адкрыцця вясновай сесіі, якая пачнецца 2 красавіка.

Андрэйчанка таксама адзначыў, што ў цяперашні час амаль 40 законапраектаў ужо гатовы да разгляду і ўнесены ў парадак дня веснавой сесіі.

Варта надаць асаблівую ўвагу законапраектам, якія выклікаюць павышаную цікавасць у электарату, дзяржаўнага і прыватнага сектара, адзначыў Андрэйчанка. Паводле яго слоў, гэта праекты законаў па пытаннях гаспадарчых таварыстваў, гандлю і грамадскага харчавання, рэкламы, правоў інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі.

Таксама на вясенняй сесіі будзе разгледжаны блок праектаў законаў, якія тычацца сферы аховы здароўя: аб леках, аб ахове здароўя, аб аказанні псіхалагічнай дапамогі.

Плануецца, што ў першы ці другі дзень сесіі ў Авальнай зале будуць разглядаць пагадненне аб палягчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з ЕС.

12
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка, Беларусь, Уладзімір Андрэйчанка
Цэнтральная частка горада Рыгі ў Латвіі

Лукашэнка перанёс свой візіт у Латвію

13
(абноўлена 13:58 24.03.2020)
Афіцыйны візіт беларускага прэзідэнта ў Рыгу павінен быў адбыцца яшчэ ў мінулым годзе, але быў перанесены з-за правядзення выбараў, цяпер прычынай стала пандэмія каронавіруса.

МІНСК, 24 сак - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і яго латвійскі калега Эгілс Лявітс пагаварылі па тэлефоне ў аўторак, паведамляе Telegram-канал "Пул Першага".

"Вядома, абмеркавалі перанос і напаўненне візіту Лукашэнкі ў Рыгу. А таксама тэму вяртання дадому грамадзян ва ўмовах перакрыцця межаў", - гаворыцца ў паведамленне.

Таксама прадметам тэлефоннай размовы лідараў дзвюх краін стала палітыка і эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Латвіяй.

Раней, 16 студзеня бягучага года латвійскі прэм'ер Крыш'яніс Карыньш падчас сустрэчы з беларускім прэзідэнтам заявіў, што Аляксандра Лукашэнку чакаюць у Рызе 3 красавіка з афіцыйным візітам.

"Калі, вядома, гэта зручна таксама і вашым боку, то мы будзем вельмі рады бачыць вас", - сказаў прэм'ер-міністр Латвіі.

Актыўная падрыхтоўка да візіту Лукашэнкі ў Латвію пачалася яшчэ ў 2018 годзе, а ўпершыню загаварылі пра яго ў 2017-м.

13
Тэги:
Латвія, Аляксандр Лукашэнка
Пустая аўдыторыя ўніверсітэта, архіўнае фота

ВНУ Беларусі пераносяць дні адчыненых дзвярэй

0
(абноўлена 11:52 30.03.2020)
Некаторыя ўніверсітэты вырашылі правесці іх у анлайн-фармаце, іншыя перанеслі на больш познія тэрміны.

МІНСК, 30 сак - Sputnik. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі пераносяць дні адчыненых дзвярэй на пазнейшыя тэрміны, высвятліў Sputnik пасля вывучэння сайтаў ВНУ.

Традыцыйна ў сярэдзіне вясны ВНУ праводзяць дні адчыненых дзвярэй для абітурыентаў. У гэтым годзе з-за сітуацыі з распаўсюдам каронавіруса мерапрыемствы вымушана мяняюць фармат.

Так, Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (БДТУ) абвясціў аб пераносе Дня адчыненых дзвярэй. Ён павінен быў прайсці яшчэ ў суботу. Новая дата пакуль не абвешчаная.

Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (БДЭУ) правёў дзень адчыненых дзвярэй у анлайн-рэжыме. Аналагічнае рашэнне прынятае і ў Белдзяржуніверсітэце: мерапрыемствы пройдуць анлайн у розныя даты ў залежнасці ад факультэта. Дарэчы, у анлайне вырашылі правесці і дзень адчыненых дзвярэй у Ліцэі БДУ.

Анлайн дні адчыненых дзвярэй пройдуць і ў Беларускім дзяржаўным педуніверсітэце - таксама ў розныя даты для розных факультэтаў. Перанеслі мерапрыемствы ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (МДЛУ), тэрміны яго правядзення пакуль не названыя.

Аб пераносе дзён адчыненых дзвярэй пакуль не паведамілі ў БДУІР. Няма такой інфармацыі і па БНТУ.

Пераносяць мерапрыемствы і рэгіянальныя ВНУ, у тым ліку Гродзенскі медуніверсітэт, Брэсцкі дзяржуніверсітэт і іншыя.

0
Тэги:
ВНУ, Беларусь
Тэмы:
Абітурыент - 2020