Фотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць

Фотафакт: расійскі прэм'ер Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць

12
(абноўлена 16:13 13.12.2018)
Разам са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам кіраўнік Кабінета міністраў Расіі ўшанаваў памяць загінулых абаронцаў фарпоста.

БРЭСТ, 13 сне - Sputnik. Расійскі прэм'ер-міністр Дзмітрый Мядзведзеў падчас экскурсіі па залах мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой", дзе нядаўна прайшла рэканструкцыя, здымаў экспазіцыю на фотаапарат.

Российский премьер известен своим увлечением фотографией
© Sputnik / Виктор Толочко
Расійскі прэм"ер вядомы сваім захапленнем фатаграфіяй

У чацвер расійская дэлегацыя на чале з прэм'ерам Мядзведзевым прыбыла ў Брэст, каб прыняць удзел у пасяджэнні Саюзнага Саўміна.

Дмитрий Медведев фотографировал Брестскую крепость
© Sputnik / Виктор Толочко
Дзмітрый Мядзведзеў фатаграфаваў Брэсцкую крэпасць

Перад пачаткам пасяджэння для расійскай і беларускай дэлегацый была праведзена экскурсія па Брэсцкай крэпасці, перадае карэспандэнт Sputnik.

Сергей Румас и Дмитрий Медведев возложили венки и цветы к Вечному огню
© Sputnik / Виктор Толочко
Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў усклалі вянкі і кветкі да Вечнага агню

Разам са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам кіраўнік Кабінета міністраў Расіі Мядзведзеў ушанаваў памяць загінулых абаронцаў фарпоста, а затым былі ўскладзеныя вянкі і кветкі да Вечнага агню.

Премьеру России продемонстрировали результат успешного сотрудничества музея и корпорации Газпром, которая выделила музею около миллиона долларов на современное оснащение залов
© Sputnik / Виктор Толочко
Прэм"еру Расіі прадэманстравалі вынік паспяховага супрацоўніцтва музея і карпарацыі Газпром, якая вылучыла музею каля мільёна долараў на сучаснае абсталяванне залаў

Расійскаму прэм'еру паказалі экспазіцыю мемарыяльнага комплексу - выставу "Музей вайны - тэрыторыя міру", прысвечаную першым дням Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая экспазіцыя размясцілася ў паўднёва-усходняй казарме.

Каждое посещение Брестской крепости оставляет неизгладимое впечатление. Подвиг героев-защитников крепости будет всегда в памяти благодарных потомков. Спасибо всем, кто помогает сохранить эту память, — написал в книге Медведев.
© Sputnik / Виктор Толочко
"Кожнае наведванне Брэсцкай крэпасці пакідае незгладжальнае ўражанне. Подзвіг герояў-абаронцаў крэпасці будзе заўсёды ў памяці ўдзячных нашчадкаў. Дзякуй усім, хто дапамагае захаваць гэтую памяць", - напісаў у кнізе Мядзведзеў.

Расійскі прэм'ер, які вядомы сваім захапленнем фатаграфіяй, падчас экскурсіі ўвесь час рабіў здымкі на свой фотаапарат.

Пасля экскурсіі Мядзведзеў распісаўся ў кнізе ганаровых гасцей, сказаўшы, што рабіў падобны запіс больш за дзесяць гадоў таму 22 чэрвеня 2008 года, калі прыязджаў на мерапрыемствы ў Брэсцкую крэпасць.

12
Тэги:
Брэсцкая крэпасць, Дзмітрый Мядзведзеў