Член Камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы Дзмітрый Мезенцаў

Новы пасол Расіі прыбудзе ў Мінск у канцы мая

8
(абноўлена 14:03 14.05.2019)
Кіраўнік камітэта па эканамічнай палітыцы Савета Федэрацыі Дзмітрый Мезенцаў перш, чым уступіць у пасаду пасла, павінен скласці паўнамоцтвы сенатара.

МІНСК, 14 мая - Sputnik. Пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў адправіцца ў Мінск у канцы гэтага месяц, пра гэта паведаміла агенцтва РІА "Новости".

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 30 красавіка вызваліў ад пасады кіраўніка дыпламатычнай місіі ў Беларусі Міхаіла Бабіча. Тады ж стала вядома, што цяпер пасольства РФ узначаліць сенатар Дзмітрый Мезенцаў.

"Пакуль што ў мяне паўнамоцтвы сенатара, 21 мая я буду прысутнічаць на пасяджэнні камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы", - сказаў сенатар, які ўзначальвае гэты камітэт.

Пры гэтым Дзмітрый Мезенцаў выказаў здагадку, што пытанне аб зняцці з яго паўнамоцтваў сенатара ў сувязі з пераходам на дыпламатычную службу верхняя палата расійскага парламента можа разгледзець на пасяджэнні ўжо 22 мая.

У адказ на пытанне, калі новы пасол прыбудзе ў Мінск, Дзмітрый Мезенцаў адказаў, што "ў канцы месяца".

8
Тэги:
Пасольства Расіі ў Беларусі, Беларусь, Расія