Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з інаўгурацыяй

© Photo : Посольстве РБ на УкраинеЛукашэнка павіншаваў Зяленскага з інаўгурацыяй
Лукашэнка павіншаваў Зяленскага з інаўгурацыяй - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Па даручэнні беларускага прэзідэнта віншаванне перадаў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка.

МІНСК, 21 мая - Sputnik. Віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Ляшэнка перадаў віншаванні ад імя беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі ўкраінскаму лідару Уладзіміру Зяленскаму, паведамілі ў пасольстве РБ ва Украіне.

Зяленскі прынёс прысягу і абвясціў аб датэрміновым роспуску Рады - Sputnik Беларусь
Зяленскі прынёс прысягу і абвясціў аб датэрміновым роспуску Рады

Ляшэнка напярэдадні знаходзіўся ў Кіеве, дзе праводзіў рабочую сустрэчу з віцэ-прэм'ерам, міністрам рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзем Зубко. З калегам Ляшэнка абмеркаваў перспектывы беларуска-ўкраінскіх адносінаў у гандлёва-эканамічнай сферы, а таксама іх бягучы стан.

Сярод тэм - падрыхтоўка да правядзення II Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, правядзенне якога запланавана на кастрычнік 2019 года ў горадзе Жытоміры.

Напрэдадні ў Вярхоўнай Радзе Украіны адбылася інаўгурацыя новаабранага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Пасля інаўгурацыі кіраўнік Канстытуцыйнага суда Украіны абвясціў аб уступленні Зяленскага на пасаду прэзідэнта.

Заняўшы пасаду прэзідэнта, Зяленскі абвясціў аб роспуску Вярхоўнай Рады і звярнуўся да парламента з шэрагам прапаноў. Сярод іх - адстаўка генпракурора, міністра абароны, кіраўніка СБУ. Ён таксама прапанаваў адмяніць дэпутацкую недатыкальнасць. Кажучы пра свае планы на пасадзе, Зяленскі адзначыў, што шмат гадоў рабіў так, каб украінцы смяяліся, а цяпер паспрабуе зрабіць так, каб ім не давялося плакаць.

Зяленскі таксама адзначыў, што не хоча, каб у кабінетах чыноўнікаў вісеў яго партрэт. Ён параіў павесіць на месца прэзідэнцкага партрэта фатаграфіі дзяцей і перад прыняццем кожнага рашэння глядзець ім у вочы.

Стужка навiн
0