Пашырэнне сувязяў і каардынацыя: Пуцін распавёў пра прыярытэты ЕАЭС

Пашырэнне сувязяў і каардынацыя: Пуцін распавёў пра прыярытэты ЕАЭС

11
(абноўлена 13:29 29.05.2019)
Прэзідэнт Расіі падкрэсліў зацікаўленасць ЕАЭС у супрацоўніцтве з іншымі краінамі, у тым ліку з Малдовай і Таджыкістанам.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў пашырэнне сувязяў з іншымі дзяржавамі прыярытэтным напрамкам дзейнасці ЕАЭС, пра гэта расійскі лідар заявіў на саміце саюза ў Нур-Султане.

Юбілейны саміт ЕАЭС праходзіць у сераду ў сталіцы Казахстана. Удзел у мерапрыемстве прымаюць кіраўнікі краін-удзельніц саюза, у тым ліку прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Пашырэнне сувязяў

Як заявіў у сваім выступе на саміце прэзідэнт Расіі, прыярытэтным напрамкам дзейнасці ЕАЭС з'яўляецца пашырэнне сувязяў з іншымі дзяржавамі, у першую чаргу з - бліжэйшымі суседзямі.

"Карыстаючыся прысутнасцю на пасяджэнні кіраўніка дзяржавы-назіральніка, прэзідэнта Малдовы і ганаровага госця - прэзідэнта Таджыкістана, хачу скарыстацца іх знаходжаннем, каб яшчэ раз падкрэсліць нашу зацікаўленасць у паглыбленні ўзаемадзеяння ЕўрАзЭС прадстаўленымі імі краінамі", - адзначыў Пуцін падчас выступу на пасяджэнні Вышэйшага еўразійскага эканамічнага савета.

Як дадаў Пуцін, круг знешнегандлёвых партнёраў Еўразійскага саюза пастаянна пашыраецца.

"Сёння мы прымем рашэнне аб падпісанні пагаднення аб свабодным гандлі з Сербіяй. На фінальнай стадыі перамовы па аналагічных дакументах з Сінгапурам, які прызнаны цяпер самай канкурэнтаздольнай эканомікай свету", - заявіў расійскі лідар.

Завяршаецца і ратыфікацыя часовага пагаднення з Іранам. Расійскі лідар разлічвае на такую ж дынамічную працу з Ізраілем, Егіптам і Індыяй. Паводле яго слоў, ёсць добрыя перспектывы для развіцця ўзаемавыгадных кантактаў саюза з краінамі і інтэграцыйнымі аб'яднаннямі афрыканскага кантынента.

Удасканальваць каардынацыю

Яшчэ адна задача ЕАЭС - ва ўдасканаленні каардынацыі эканамічнай палітыкі.

"Трэба будзе і далей удасканальваць каардынацыю палітыкі дзяржаў аб'яднання ў ключавых галінах эканомікі. У поўнай меры ажыццявіць прынятыя ў рамках ЕАЭС рашэнні аб увядзенні наднацыянальнага рэгулявання ў банкаўскім і фінансавым сектарах, у медыцыне і фармацэўтыцы, транспарце, нафтагазавай прамысловасці", - выказаўся Пуцін.

Расійскі лідар таксама мяркуе, што "больш зладжаных сумесных намаганняў патрабуе уніфікацыя заканадаўчай базы ў галіне эканомікі".

"На наш погляд, неабходна працягнуць курс на аптымізацыю адміністрацыйных правілаў і працэдур, ліквідацыю нетарыфных бар'ераў, палёгку бюракратычнай нагрузкі на бізнес", - выказаўся прэзідэнт РФ.

ВУП расце

Казаў расійскі лідар не толькі аб задачах, але і дасягнутых поспехах. У прыватнасці, як адзначыў Пуцін, сукупны ВУП краін ЕАЭС за 2018 год павялічыўся на 2,5% да 2,2 трыльёна долараў. Так, вырасла прамысловая вытворчасць, а таваразварот з трэцімі краінамі пераадолеў мяжу ў 750 мільярдаў долараў.

"Я ў гэтым бачу таксама пазітыўны эфект ад самога аб'яднання, таму што аб'яднанне, па-першае, не перашкаджае суверэннасці развіваць сваю эканоміку і кантакты з іншымі краінамі, гэта ўсё адбываецца ў звычайным рэжыме і, больш за тое, стварае найбольш спрыяльныя ўмовы для працы з трэцімі краінамі, паколькі стварае агульныя, зразумелыя, празрыстыя правілы ўзаемадзеяння, заснаваныя на прынцыпах СГА ", - адзначыў прэзідэнт Расіі.

Аб'ём унутранага гандлю паміж удзельнікамі аб'яднання, дадаў Пуцін, вырас на 9,2% да 60 мільярдаў долараў.

11
Тэги:
ЕАЭС, Уладзімір Пуцін, Расія