Расійскае МЗС выказалася аб выдварэнні з Літвы шэф-рэдактара Sputnik

Расійскае МЗС выказалася аб выдварэнні з Літвы шэф-рэдактара Sputnik

12
(абноўлена 16:59 29.05.2019)
У ведамстве запатрабавалі спыніць правакацыі ў дачыненні да прадстаўнікоў расійскіх СМІ.

МІНСК, 29 мая - Sputnik. Расія патрабуе ад Літвы спыніць грубыя правакацыі ў дачыненні да прадстаўнікоў расійскіх СМІ, заявілі ў МЗС РФ у сувязі з выгнаннем з краіны шэф-рэдактара Sputnik Літва Марата Касема.

Касема затрымалі ў аўторак па прылёце ў аэрапорт Вільнюса з фармулёўкай "пагроза нацыянальнай бяспецы". Ён распавёў, што літоўскія ўлады зачынілі яму ўезд у краіну на пяць гадоў. Журналіста выправадзілі з Літвы ў той жа дзень.

"Абуральныя дзеянні Вільнюса паказваюць рэальную цану свабоды слова ў гэтай прыбалтыйскай дзяржаве, якая імкнецца пазіцыянаваць сябе ў якасці прыкладу еўрапейскай дэмакратыі", - гаворыцца ў каментары расійскага МЗС.

Там таксама выказалі салідарнасць з пазіцыяй прадстаўніка АБСЕ па свабодзе СМІ Арлема Дэзіра. Ён нагадаў, што ўсе краіны - удзельніцы арганізацыі павінны садзейнічаць свабоднаму перамяшчэнню журналістаў.

Ад літоўскіх уладаў расійскі МЗС запатрабаваў спыніць грубыя правакацыі ў дачыненні да прадстаўнікоў расійскіх СМІ, якія выконваюць свой прафесійны абавязак.

У пастаянным прадстаўніцтве Расіі пры АБСЕ заявілі, што затрыманне ў аэрапорце Вільнюса шэф-рэдактара Sputnik Літва Марата Касема з'яўляецца чарговым прыкладам грубага парушэння правоў СМІ.

12
Тэги:
Sputnik Літва, Расія