Рабочы візіт прэм'ер-міністра РФ Д. Мядзведзева ў Беларусь

Расійскі прэм'ер Мядзведзеў прыбыў у Мінск

11
(абноўлена 16:59 21.06.2019)
Кіраўнік расійскага кабінета міністраў правядзе перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам, а таксама наведае цырымонію адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

МІНСК, 21 чэр - Sputnik. Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў днём у пятніцу прыляцеў у Мінск.

Візіт кіраўніка расійскага ўрада ў Мінск плануецца насычаным: ён правядзе перамовы са сваім беларускім калегам Сяргеем Румасам, чакаецца і яго сустрэча з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Галоўнай тэмай перамоваў Мядзведзева і Румаса будзе двухбаковае супрацоўніцтва, у тым ліку ў інвестыцыйнай, нафтагазавай і аграпрамысловай сферах.

Асаблівая ўвага будзе нададзена перспектывам паглыблення інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы. Як раней паведамляў Sputnik, пазіцыі урадаў дзвюх краін па пытаннях інтэграцыі збліжаныя на 90%, а неўзабаве спецыяльная група прадставіць свае прапановы на разгляд кіраўнікоў дзяржаў.

Таксама Мядзведзеў правядзе двухбаковыя сустрэчы з кіраўнікамі Малдовы і Сербіі, а таксама наведае ўвечары цырымонію адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў.

11
Тэги:
Еўрапейскія гульні-2019, Сяргей Румас, Дзмітрый Мядзведзеў, Расія, Беларусь

Палітыка