Лукашэнка выказаў спачуванні Пуціну ў сувязі з паводкай у Іркуцку

© Sputnik / Кирилл Шипицин / Перайсці ў медыябанкСітуацыя ў зоне падтаплення ў Іркуцкай вобласці
Сітуацыя ў зоне падтаплення ў Іркуцкай вобласці - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Як адзначыў прэзідэнт, у Беларусі з вялікім хваляваннем і спагадай успрынялі вестку пра шматлікія чалавечыя ахвяры і маштабныя разбурэнні.

МІНСК, 5 ліп - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну і сем'ям загінулых у выніку паводкі ў Іркуцкай вобласці, паведамілі ў пятніцу ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Паводкі ў Іркуцкай вобласці пачаліся ў канцы чэрвеня, у рэгіёне дзейнічае рэжым надзвычайнай сітуацыі. Колькасць ахвяр паводкі дасягнула двух дзясяткаў.

"У Рэспубліцы Беларусь з вялікім хваляваннем і спагадай успрынялі вестку пра шматлікія чалавечыя ахвяры і маштабныя разбурэнни, выкліканыя паводкай у Іркуцкай вобласці", - гаворыцца ў спачуванні Лукашэнкі расійскаму калегу.

© Sputnik / Кирилл Шипицин / Перайсці ў медыябанкСітуацыя ў зоне падтаплення ў Іркуцкай вобласці
Лукашэнка выказаў спачуванні Пуціну ў сувязі з паводкай у Іркуцку - Sputnik Беларусь
Сітуацыя ў зоне падтаплення ў Іркуцкай вобласці

Беларускі лідар папрасіў перадаць словы шчырай падтрымкі і пажаданні здароўя пацярпелым.

"Вельмі спадзяемся на больш хуткае аднаўленне і вяртанне да нармальнага рытму жыцця пацярпелага расійскага рэгіёна", - дадаў Лукашэнка.

Паводка аказалася самай буйной за ўсю гісторыю метэаназіранняў у Іркуцкай вобласці. Прычынай надзвычайнага здарэння сталі працяглыя ліўні.

Стужка навiн
0