Прэзідэнты Беларусі і Узбекістана

Мірзіёеў запрасіў Лукашэнку ва Узбекістан

7
(абноўлена 17:30 02.08.2019)
Прэзідэнты дзвюх краін абмеркавалі важнейшыя накірункі супрацоўніцтва і далейшую рэалізацыю сумесных эканамічных праектаў.

МІНСК, 2 жні - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў ходзе размовы па тэлефоне са сваім узбекскім калегам Шаўкат Мірзіёевым абмеркаваў двухбаковыя дамоўленасці, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Лідары дзвюх краін у чарговы раз абмеркавалі вынікі першага афіцыйнага візіту Мірзіёева ў беларускую сталіцу ў якасці прэзідэнта Узбекістана. Асобная ўвага была нададзена пытанням рэалізацыі праектаў у розных сферах эканомікі.

Візіт у адказ

"Шаўкат Мірзіёеў пацвердзіў сваё запрашэнне Аляксандру Лукашэнку наведаць з афіцыйным візітам Узбекістан у любы зручны час", - паведамілі ў прэс-службе беларускага прэзідэнта.

На пачатку гэтага тыдня ў Мінску адбыўся першы Форум рэгіёнаў дзвюх краін. У яго рамках прайшлі выставы прадукцыі Узбекістана, а таксама адбылося адкрыццё помніка узбекскаму паэту Алішэру Навоі. Падчас пленарнага пасяджэння форуму беларускія і узбекскія чыноўнікі абмяркоўвалі шляхі павелічэння тавараабароту.

Па выніках гэтага года Ташкент і Мінск павінны нагандляваць на агульную суму каля 500 мільёнаў долараў. У той жа самы час прэзідэнты дзвюх краін ставяць задачу дасягнуць лічбы ў мільярд долараў.

Шмат падобнага

Пасля завяршэння рэгіянальнага форуму з афіцыйным візітам у беларускую сталіцу прыбыў прэзідэнт Узбекістана. У ходзе двухбаковых перамоваў Лукашэнка канстатаваў, што за апошнія два гады ў адносінах з Узбекістанам зроблена больш, чым за папярэднія 25 гадоў.

Беларускі лідар адзначыў і падабенства пераваг і праблем, якія стаяць перад дзвюма краінамі, якія займаюць цэнтральнае месца ў сваіх рэгіёнах.

Мірзіееў выказаў згоду са сваім беларускім калегам па гэтым пытанні. Акрамя гэтага узбекскі лідар адзначыў важнасць прамысловай кааперацыі дзвюх краін, якая будзе спрыяць развіццю эканамічных узаемаадносін.

Мабыць, самым запамінальным момантам у ходзе візіту прэзідэнта Узбекістана ў Беларусь стала нефармальная сустрэча кіраўнікоў. Лукашэнка падарыў свайму калегу беларускую вышыванку, а малодшы сын прэзідэнта Мікалай падарыў Мірзіёеву адзін з сімвалаў Беларусі - статуэтку зубра.

Узбекскі лідар не застаўся ў даўгу і прэзентаваў кіраўніку дзяржавы скульптуру фігурыста, якая багата дэкараваная, а на спіне намаляваны нумар 01 і надпіс Lukashenko. Акрамя гэтага узбекскія майстры зрабілі ў грудзях фігуры невялікі сакрэт.

7
Тэги:
Узбекістан, Беларусь

Палітыка