Сцяг Казахстана

У Беларусь прыедзе новы пасол Казахстана

7
(абноўлена 11:17 12.08.2019)
Новы дыпламат таксама атрымае статус пастаяннага прадстаўніка пры статутных органах СНД.

МІНСК, 12 жні - Sputnik. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жомарт Такаеў прызначыў Аскара Бейсенбаева паслом рэспублікі ў Беларусі, распавялі ў прэс-службе кіраўніка Казахстана.

Новы дыпламат таксама стане пастаянным прадстаўніком краіны пры статутных органах СНД.

"Указам кіраўніка дзяржавы Бейсенбаев Аскар Асановіч прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь, пастаянным прадстаўніком пры статутных органах СНД па сумяшчальніцтве", - паведамляе прэс-служба прэзідэнта Казахстана.

Да прызначэння на пасаду пасла Аскар Бейсенбаеў быў дэпутатам сената (верхняя палата) парламента. На пасадзе пасла ён зменіць Ермухамета Ертысбаева, які быў паслом у Мінску два гады.

7
Тэги:
пасол, Казахстан, Беларусь

Палітыка