Падрыхтоўка да парламенцкіх выбараў: самарэклама ёсць, скаргаў - амаль няма

© Sputnik / Виктор ТолочкоСтаршыня ЦВК Лідзія Ярмошына
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Парламенцкія выбары пройдуць у Беларусі ў лістападзе, зараз ідзе падрыхтоўчы этап выбарчай кампаніі.

МІНСК, 14 жні - Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў сераду праінфармавала журналістаў аб каляндарных планах, асноўных этапах і важных момантах выбараў у Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Sputnik вядзе прамое ўключэнне з прэс-канферэнцыі. Сачыце за заявамі старшыні ЦВК.

Сцёб і самарэклама

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына лічыць, што мінская студэнтка вырашыла звярнуцца ў суд у сувязі з прызначэннем даты выбараў у мэтах самарэкламы.

"Гэтую скаргу я ўспрыняла як сцёб. Яна выдатна разумела, што абскардзіць рашэнне (аб даце выбараў - Sputnik) немагчыма. Проста прадэкламавала сябе", - заявіла на прэс-канферэнцыі ў сераду кіраўнік ЦВК.

Ярмошына ўдакладніла, што асаблівасцю дадзенай выбарчай кампаніі з'яўляецца тое, што яна прызначаная за 10 месяцаў да заканчэння паўнамоцтваў цяперашняга склікання парламента. Паводле яе слоў, дата выбараў прызначана на 12 дзён раней апошняй даты асноўнага дня галасавання.

Разам з тым кіраўнік ЦВК пазітыўна ўспрыняла тое, што юнае пакаленне цікавіцца выбарчымі кампаніямі.

"Добра, калі маладыя людзі праяўляюць цікавасць да палітыкі. Дрэнна, калі яны да яе абыякавыя", - сказала Ярмошына.

Скаргаў пакуль няма

Ярмошына паведаміла, што ў Цэнтрвыбаркам скаргаў пакуль не паступала, за выключэннем скаргаў ад Беларускага Хельсінкскага камітэта, якія таксама тычацца даты прызначэння выбараў.

"Мы дадзім адказ на гэтыя скаргі. Але судзілішча на пасяджэнні ЦВК з гэтай нагоды не будзе. Мы не каментуем ўказы прэзідэнта. Гэта не ў нашай кампетэнцыі", - сказала Ярмошына.

Яна паведаміла, што бліжэйшае пасяджэнне Цэнтрвыбаркама пройдзе 28 жніўня, на ім будуць абмеркаваны пытанні ўзаемадзеяння са СМІ падчас выбарчай кампаніі.

Хатняя нарыхтоўка для СМІ

Кіраўнік ЦВК таксама распавяла журналістам пра тое, ці можна кандыдатам у дэпутаты збіраць грошы шляхам краудфандынга.

"Вось я прынесла хатнюю нарыхтоўку. У ЦВК паступіла заява ад грамадзяніна, які збіраецца раскруціцца праз інтэрнэт. (...) Ці збіраецца стаць кандыдатам і сабраць грошы шляхам краудфандиыга", - сказала Ярмошына.

Яна патлумачыла, што такі збор грошай не прадугледжаны заканадаўствам.

"Збор сродкаў строга рэгламентаваны. Падчас парламенцкай выбарчай кампаніі збіраць грошы ў асабісты фонд можна толькі тады, калі асоба будзе зарэгістравана кандыдатам", - сказала яна. Для кандыдатаў у прэзідэнты збіраць сродкі ў свой фонд можна да таго, як удзельнік прэзідэнцкай гонкі будзе зарэгістраваны кандыдатам.

Пры гэтым яна падкрэсліла, што сабраныя грашовыя сродкі ў фонд кандыдата будуць строга кантралявацца.

"Усе сабраныя сродкі павінны кантралявацца банкам і не павінны выглядаць як міласціна", - падкрэсліла Ярмошына.

Актыўная фаза выбарчай кампаніі

Кіраўнік ЦВК лічыць, што выбарчая кампанія трохі ажывіцца пасля 2 верасня, калі пачнецца першы этап падачы дакументаў аб фарміраванні ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў на дэпутацкія крэслы ў парламенце.

А актыўная фаза выбарчай кампаніі стартуе з моманту агітацыі - з 17 кастрычніка. У сувязі з гэтым яна ўдакладніла, што 17 кастрычніка - гэта крайні тэрмін, калі будуць зарэгістраваныя кандыдаты, калі рэгістрацыя пройдзе раней, то і агітацыя пачнецца раней.

Пра работу са СМІ

На бліжэйшым пасяджэнні ЦВК будзе вызначаны склад Назіральнага савета па інфармацыйных спрэчках, хутчэй за ўсё, яго ўзначаліць першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Акрамя гэтага, на пасяджэнні будзе абмеркавана тэма прадастаўлення кандыдатам эфірнага часу на тэлеканалах.

"Плануем, што кандыдаты ў дэпутаты ад Мінска атрымаюць эфірны час на канале "Беларусь-3", ад Мінскай вобласці - на СТБ, кандыдаты ад абласцей - на абласных тэлерадыёкампаніях", - сказала яна.

Паводле яе слоў, у гэтай выбарчай кампаніі "будуць выкарыстаныя толькі дзве дзяржаўныя газеты - рускамоўная "Республика" і беларускамоўная "Звязда".

Акрамя гэтага, у бліжэйшыя дні пройдзе нарада з дэпартаментам па каштоўных паперах Мінфіна па пытаннях праверкі дэкларацый кандыдатаў.

Стужка навiн
0