Старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына

Ярмошына распавяла, у колькі абыйдуцца парламенцкія выбары

13
(абноўлена 18:03 17.08.2019)
Большая частка выдзеленых сродкаў пойдзе на аплату працы членаў выбарчых камісій, удакладніла кіраўнік ЦВК.

МІНСК, 17 жні - Sputnik. На правядзенне парламенцкіх выбараў выдзелена 22 мільёны 224 тысячы рублёў, паведаміла кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ў суботу.

Па словах спікера, большая частка грошай - 17 мільёнаў рублёў - сыдзе на заробак членаў выбарчых камісій.

"Член выбарчай камісіі за працу ў дзень выбараў атрымае на рукі, гэта значыць пасля выліку падаткаў, 76 рублёў. Чысты заробак старшыняў участковых камісій за 30 дзён працы складзе 880 рублёў. Каля 1770 рублёў чыстымі прадугледжана на аплату працы старшыні акруговай выбарчай камісіі за 60 дзён працы", - цытуе словы Ярмошынай агенцтва "Мінск-Навіны".

Кіраўнік ЦВК заявіла, што гэтыя сумы параўнальныя з аплатай працы членаў выбарчых камісій у краінах Еўрасаюза.

Выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, а 17 лістапада - у Палату прадстаўнікоў. Ужо 8 верасня патэнцыяльныя кандыдаты змогуць пачаць збор подпісаў.

Чытайце таксама:

13
Тэги:
Лідзія Ярмошына, Парламенцкія выбары, Беларусь
Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (39)

Палітыка