Мясцовыя выбары ў Беларусі: урна для галасавання

Ярмошына: празрыстыя ўрны на выбарах - ужо не модна

24
(абноўлена 09:26 19.08.2019)
Кіраўнік ЦВК адзначыла, што за выбарамі ў парламент будуць назіраць міжнародныя арганізацыі, але рэспубліка гатова да крытычных заўваг.

МІНСК, 19 жні - Sputnik. Напаўпразрыстыя ўрны і электроннае галасаванне плануюць выкарыстоўваць у будучыні ў Беларусі, пра гэта старшыня Цэнтральнага выбарчага камітэту Лідзія Ярмошына заявіла ў эфіры тэлеканала СТБ.

"На нас без канца ідзе ціск наконт таго, калі будуць усюды прымяняцца празрыстыя скрыні для галасавання. Адразу магу сказаць: гэта ўжо не модна. Больш за тое, гэта супярэчыць міжнародным стандартам - празрыстыя скрыні не забяспечваюць тайну волевыяўлення выбаршчыкаў. Модна выкарыстоўваць напаўпразрыстыя скрыні, модна (прынамсі, часткова) ужываць электроннае галасаванне. Думаю, мы таксама будзем гэта з часам паступова ўкараняць", - сказала Ярмошына.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама закранула таксама тэмы змяняльнасці парламента: па яе словах, згодна з пажаданнем прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прыкладна траціна дэпутатаў павінны заставацца на другі тэрмін. У той жа час тэрмін паўнамоцтваў у кожнага не павінен перавышаць больш за два запар.

Ярмошына адзначыла, што за выбарамі ў парламент рэспублікі будуць назіраць прадстаўнікі міжнародных арганізацый, аднак краіна гатовая да крытычных заўваг.

"Ёсць міжнародная практыка: нам прадстаўляюць справаздачу, калі яна нас не задавальняе, то мы прадстаўляем пярэчанні (...). Мы прымаем усіх адкрыта і прыязна. Мы прывыклі да міжнароднага назірання. Галоўнае, каб парламент быў абраны і каб ён своечасова прыступіў да працы", - рэзюмавала яна.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў Беларусі адбудуцца 17 лістапада, а ў Савет Рэспублікі - 7 лістапада бягучага года.

24
Тэги:
Выбары, Беларусь
Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (97)
Прэзідэнт РФ У. Пуцін і прэзідэнт Беларусі А. Лукашэнка

Макей пра сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна: кантакты працягнуцца

0
(абноўлена 15:23 02.07.2020)
Лідары Беларусі і Расіі прынялі ўдзел у адкрыцці манумента савецкім салдатам, якія загінулі ў баях пад Ржэвам у гады Вялікай Айчыннай вайны, а затым правялі двухбаковыя перамовы.

МІНСК, 2 ліп - Sputnik. МЗС не ведае дэталі перамоваў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі, заявіў у чацьвер міністар замежных спраў Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт Sputnik.

Раней вынікі перамоваў лідараў дзвюх краін пракаментавала прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.
"Улічваючы сітуацыю, прэзідэнты ў рабочым парадку абмеркавалі ўсе пытанні, якія трэба было абмеркаваць", - канстатавала яна.

Адказваючы на пытанне, якія вынікі сустрэчы на вышэйшым узроўні, кіраўнік МЗС адзначыў, што "ў любым выпадку сустрэча адбылася".

"Нейкія рэчы ў любым выпадку абмяркоўваліся. Далей будуць кантакты на ўзроўні прэм'ераў", - анансаваў перамовы міністр замежных спраў.

Уладзімір Макей падкрэсліў, што кантакты будуць працягнутыя. Пра дэталі (перамоў прэзідэнтаў Лукашэнкі і Пуціна - Sputnik) мяне не праінфармавалі".

У мінулы аўторак Лукашэнка наведваў Ржэў, дзе з расійскім калегам прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця мемарыяла Савецкаму салдату. Кіраўнікі дзяржаў пагутарылі з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, ўсклалі кветкі да падножжа помніка і высадзілі елі ў памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайны.

0
Тэги:
Уладзімір Макей, Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін
Аляксандр Лукашэнка

Дакументы для рэгістрацыі Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты паступілі ў ЦВК

1
(абноўлена 15:16 02.07.2020)
Такім чынам, на сённяшні дзень у Цэнтрвыбаркам свае дакументы падалі ўсе патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты.

МІНСК, 2 ліп - Sputnik. Дакументы для рэгістрацыі дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у прэзідэнты паступілі ў Цэнтрвыбаркам, паведамілі Sputnik у ЦВК.

Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты павінны былі падаць дакументы для рэгістрацыі не пазней за 4 ліпеня. Да раніцы чацвярга ў ЦВК звярнуліся прадстаўнікі шасці прэтэндэнтаў - не было заяўкі толькі ад дзейнага прэзідэнта.

Удзень у чацвер дакументы для рэгістрацыі Лукашэнкі кандыдатам былі пададзены ў ЦВК. Прынёс іх кіраўнік ініцыятыўнай групы дзеючага прэзідэнта - кіраўнік ФПБ Міхаіл Орда.

Згодна з заканадаўствам, для рэгістрацыі кандыдатам неабходна сабраць не менш за 100 тысяч подпісаў, гэты план Лукашэнка перавыканаў ў 19 разоў. Таксама падаюцца ў ЦВК заяву на згоду ва ўдзеле ў выбарах, аўтабіяграфія і дэкларацыях за папярэдні год.

Раней дакументы для рэгістрацыі падалі прадстаўнікі штаба Віктара Бабарыкі, а таксама Валерый Цапкала, Андрэй Дзмітрыеў, Сяргей Чарэчань, Ганна Канапацкая і Святлана Ціханоўская. Зрэшты, у далейшай гонцы Цапкала не зможа ўдзельнічаць: яму "залічылі" усяго 75 тысяч подпісаў.

Для дзейнага прэзідэнта гэтыя выбары стануць шостымі па ліку: упершыню ён заняў пост у 1994-м годзе.

Рэгістрацыя кандыдатаў адбудзецца да 14 ліпеня. Выбары прэзідэнта прызначаны на 9 жніўня.

1
Тэги:
Выбары, Аляксандр Лукашэнка, ЦВК Рэспублікі Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020