Збор подпісаў

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты будзе доўжыцца з 8 верасня па 7 кастрычніка

7
(абноўлена 10:36 05.09.2019)
Вылучыцца ў кандыдаты можна будзе трыма шляхамі: ад працоўнага калектыву, партыі ці зборам подпісаў.

МІНСК, 5 вер - Sputnik. Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пачнецца ў Беларусі 8 верасня, паведамляе Sputnik.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 17 лістапада.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў стартуе ўжо 8 верасня. Працягнецца яно месяц - па 7 кастрычніка ўключна.

Стаць кандыдатам можна трыма спосабамі: на з'ездзе ад палітычнай партыі ці працоўнага калектыву колькасцю больш за 300 чалавек альбо шляхам збору подпісаў - тады трэба заручыцца падтрымкай тысячы людзей.

Рэгістрацыя кандыдатаў пройдзе з 8 па 17 кастрычніка.

Акрамя таго, з 9 верасня па 8 кастрычніка пройдзе вылучэнне кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі - верхняй палаты парламента. Вылучаць будуць Саветы дэпутатаў і выканаўчыя камітэты на месцах.

7
Тэги:
Беларусь, Парламенцкія выбары
Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (38)

Палітыка