Лукашэнку не падабаецца, што Пуціна не запрасілі ў Варшаву

© REUTERS / AGENCJA GAZETAНа ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 80-й гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны ў Варшаве
На ўрачыстай цырымоніі, прысвечанай 80-й гадавіне пачатку Другой сусветнай вайны ў Варшаве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Прэзідэнт Беларусі быў запрошаны ў Польшчу на мемарыяльныя мерапрыемствы з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны, аднак краіну на іх прадстаўляў пасол.

МІНСК, 6 вер - Sputnik. Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку не падабаецца, што яго расійскага калегу Уладзіміра Пуціна не запрасілі ў Варшаву на памятныя мерапрыемствы з нагоды 80-й гадавіны пачатку Другой сусветнай вайны.

У Польшчы 1 верасня адбыліся памятныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 80-годдзя пачатку Другой сусветнай. У іх прынялі ўдзел кіраўніка і дэлегацыі краін ЕС, у тым ліку Германія, а таксама дзяржаў-удзельніц праграмы "Усходняга партнёрства". Лукашэнка таксама атрымаў запрашэнне, аднак у Варшаву не паехаў - Мінск прадстаўляў беларускі пасол у Польшчы Уладзімір Чушаў.

Афіцыйны прадстаўнік міністэрства замежных спраў Расіі Марыя Захарава - Sputnik Беларусь
Радыё
"Гэта вакханалія": Захарава пра гадавіну пачатку Другой сусветнай у Варшаве

"Я вельмі добра ведаю Пуціна. Ён асабліва і не рваўся туды ехаць. У нас ёсць святы, дзе мы шануем памяць загінулых. Ну, не запрасілі... Напэўна, не фармат. Камусьці, можа, не падабаецца. Але мне не падабаецца, што не запрасілі прэзідэнта Расіі. Мы ваявалі разам - перш за ўсё, беларусы, рускія. Унёсак асноўны у перамогу зрабілі менавіта рускія людзі", - сказаў Лукашэнка.

Каментуючы сваю адмову паехаць у сталіцу Польшчы, прэзідэнт заўважыў, што быў не супраць самога факту правесці памятныя мерапрыемствы ў сувязі з пачаткам Другой сусветнай. Аналагічныя, на яго думку, у Беларусі штогод праходзяць у дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Брэсце.

"Але мы іх не ўздымаем да нейкіх палітычных нябёсаў. Гэта не трэба рабіць. Я супраць палітызацыі гэтай падзеі. Нашы людзі былі 1 верасня тут. Так, прэзідэнт туды не паехаў. Так не я адзін не паехаў. І гэта не выпад супраць захаду. Мы вельмі добра ставімся да польскага народу і будзем да іх так ставіцца", - падкрэсліў Лукашэнка.

Адмовіўся ад паездкі ў Варшаву і прэм'ер-міністр Арменіі Нікола Пашынян. Як раней адзначалі ў МЗС Беларусі, зусім не былі запрошаныя на мерапрыемствы Расія, Казахстан і краіны Цэнтральнай Азіі.

Стужка навiн
0