Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Пуцін пагаварыў з Зяленскім пасля абмену

10
(абноўлена 01:58 08.09.2019)
Кіраўнікі дзяржаў далі пазітыўную ацэнку вызваленню і перадачы асоб, якія ўтрымліваліся на Украіне і ў Расіі.

МІНСК, 8 вер - Sputnik. Прэзідэнты Расіі і Украіны Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі правялі тэлефонную размову пасля абмену асобамі, якія ўтрымліваліся ў абедзвюх дзяржавах, паведамілі ў прэс-службе Крамля.

7 верасня Расія і Украіна вырабілі ўзаемнае вызваленне і вяртанне на радзіму груп грамадзян, якія раней былі альбо арыштаваныя, альбо асуджаныя на тэрыторыі дзвюх краін. Абмен быў праведзены па формуле "35 на 35".

Увечары ў суботу прэс-служба Крамля паведаміла, што па ініцыятыве ўкраінскага боку адбылася тэлефонная размова двух прэзідэнтаў.

"Дана станоўчая ацэнка вызвалення і перадачы асоб, якія ўтрымліваліся на Украіне і ў Расіі. Акцэнтаваўся перш за ўсё гуманітарны аспект гэтай акцыі, якая мае вялікае значэнне для нармалізацыі і аздараўлення двухбаковых адносінаў", - паведамілі ў Крамлі.

Кіраўнікі дзяржаў звярнулі ўвагу, што для ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны неабходна захаванне рэжыму спынення агню, а таксама паслядоўнага рзвядзення сіл ад лініі судакранання.

Прэзідэнты таксама абмеркавалі магчымы саміт у "нармандскім фармаце". Пуцін падкрэсліў, што для правядзення выніковай сустрэчы неабходна працягваць усебаковую падрыхтоўчую працу.

Бакі дамовіліся аб далейшых кантактах.

10
Тэги:
Украіна, Расія, Уладзімір Пуцін

Палітыка