Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвід Хэйл

Намеснік дзяржсакратара ЗША прыляціць у Мінск

12
(абноўлена 14:44 16.09.2019)
Візіт Дэвіда Хэйла ў сталіцу Беларусі запланаваны ўжо на гэты аўторак, тэмамі абмеркавання будуць двухбаковыя адносіны і рэгіянальная бяспека.

МІНСК, 16 вер - Sputnik. Намеснік дзяржаўнага сакратара ЗША Дэвід Хэйл наведае Мінск 17 верасня, адпаведную інфармацыю ў панядзелак пацвердзілі ў МЗС Беларусі.

Аб магчымым візіце намесніка дзяржсакратара ў Мінск стала вядома раніцай, аднак афіцыйнага пацверджання да цяперашняга моманту не было.

"17 верасня 2019 года чакаецца візіт у Беларусь намесніка дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Амерыкі па палітычных справах Дэвіда Хэйла", - паведаміў у панядзелак афіцыйны прадстаўнік МЗС Анатоль Глаз.

Па словах прадстаўніка МЗС, праграмай знаходжання запланаваны сустрэча намесніка дзяржсакратара на вышэйшым узроўні і перамовы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Уладзімірам Макеем.

"Бакі абмяркуюць пытанні беларуска-амерыканскіх адносін і рэгіянальнай бяспекі", - дадаў Глаз.

Не так даўно Беларусь наведваў дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан. Чыноўнік сустракаўся з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем. Зрэшты, канкрэтных дамоўленасцей дасягнута на сустрэчах не было. Неўзабаве пасля візіту ў рэспубліку Болтан пазбавіўся пасады - не пагадзіўся з Трампам ў палітыцы па Паўночнай Карэі і Ірану.

12
Тэги:
ЗША, Беларусь

Палітыка