Авальная зала пасля рамонту

Парламенцкія выбары: завяршаецца рэгістрацыя ініцыятыўных груп

19
(абноўлена 08:30 17.09.2019)
Апошнім днём падачы заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп было 12 верасня, рэгістрацыя павінна адбывацца не пазней чым у пяцідзённы тэрмін.

МІНСК, 17 вер - Sputnik. Рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты завяршаецца ў Беларусі, паведамляе Sputnik.

Жадаючыя вылучыцца кандыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў павінны былі да 12 верасня падаць заяву аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы.

Згодна з каляндарным планам перадвыбарчай кампаніі, рэгістрацыя ініцыятыўных груп праходзіць у пяцiдзённы тэрмiн з дня падачы заявы. Такім чынам, не пазней за 17 верасня павінны быць разгледжаны заяўкі, якія паступілі ў апошні дзень іх прыёму выбарчымі камісіямі.

Многія патэнцыйныя кандыдаты ўжо вядуць збор подпісаў. Нагадаем, для вылучэння патрабуецца сабраць як мінімум тысячу подпісаў ад грамадзян, якія жывуць у акрузе.

Адначасова да 7 кастрычніка працягнецца вылучэнне кандыдатаў ад працоўных калектываў і партый.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 17 лістапада. За 10 дзён да гэтага мясцовыя саветы дэпутатаў вызначацца з членамі верхняй палаты парламента - Савета Рэспублікі.

19
Тэги:
Беларусь, Парламенцкія выбары
Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (54)

Палітыка