Будынак пасольства ЗША ў Мінску

Праз дзесяць гадоў: Беларусь і ЗША вырашылі вярнуць паслоў

21
(абноўлена 17:04 17.09.2019)
Мінск і Вашынгтон адклікалі паслоў у далёкім 2008 годзе пасля негатыўнай ацэнкі беларускіх выбараў 2006-га і ўвядзення амерыканскіх санкцый.

МІНСК, 17 вер - Sputnik. Беларусь і Злучаныя Штаты Амерыкі вырашылі вярнуць паслоў, адпаведнае рашэнне было агучана ў аўторак намеснікам дзяржсакратара ЗША Дэвідам Хэйлам.

Дыпламатычна Беларусь і ЗША апошнія дзесяць гадоў прадстаўлены на ўзроўні часовых павераных.

Дэвід Хэйл заявіў, што прыбыў у Беларусь па просьбе Майка Пампея, каб прысутнічаць пры важным гістарычным моманце - заяве аб абмене пасламі праз пэўны час.

Закрытая глава двухбаковых адносін

Высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік падзякаваў прэзідэнту за магчымасць сустрэцца з ім. У адказ Лукашэнка адзначыў, што сітуацыя, пры якой "дзве дзяржавы, якія калісьці ваявалі на адным баку супраць ворага, сёння маюць слабыя адносіны", не натуральная.

"Мы згодныя з вамі, што гэтае становішча рэчаў не натуральна, і мы рады, што гэтая глава канчаецца", - сказаў намеснік дзяржсакратара ЗША.

Ён канстатаваў, што ЗША закрывае гэты раздзел дзякуючы тым крокам, якія Беларусь і прэзідэнт асабіста зрабілі. Паводле яго слоў, у ЗША адзначаюць вялікую адкрытасць Беларусі да "разнастайнасці" - як ва ўнутраных справах, так і ў адносінах з навакольным светам.

"Мы падтрымліваем гэты погляд і зробім усё магчымае, каб дапамагчы вам на гэтым шляху", - сказаў Хэйл.

Ён падкрэсліў, што ЗША робяць крокі насустрач Беларусі не для "спаборніцтваў з нейкай іншай краінай", а для таго, каб у поўнай меры рэалізаваць патэнцыял двухбаковых адносін.

Па ацэнцы Хэйла, для ЗША гэты рэгіён важны, і ў Вашынгтоне ўважліва ставяцца да пагроз бяспекі.

"Мы вельмі падтрымліваем суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Мы спадзяемся на палітычнае развіццё, прагрэс у сферы абароны правоў чалавека, дэмакратыі, эканамічнае развіццё", - адзначыў Хэйл.

Як Беларусь і ЗША без паслоў засталіся

​Гучны палітычны скандал паўстаў паміж Беларуссю і ЗША ў 2008 годзе. ЗША ў адказ на адмову Мінска вызваліць з калоніі апазіцыянера і экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна ўвялі дадатковыя санкцыі ў дачыненні да прадпрыемстваў канцэрна "Белнафтахім". Тады амерыканскі Мінфін замарозіў усе змешчаныя пад юрысдыкцыяй ЗША банкаўскія рахункі канцэрна і яго прадстаўніцтваў у Германіі, Латвіі, Украіне, Расіі і Кітаі.

Тады Мінск адклікаў свайго пасла Міхаіла Хвастова, Вашынгтон быў вымушаны адказаць тым жа. З тых часоў атрымаць візу ў Беларусі могуць толькі некаторыя катэгорыі грамадзян.

Беларуска-амерыканскія адносіны пацяплелі пасля прэзыдэнцкіх выбараў 2015 г. - цяпер ЗША прыпынілі санкцыі ў дачыненні да большасці беларускіх прадпрыемстваў і фізічных асоб. Два гады працягваецца размова і аб магчымым вяртанні паслоў у краіны.

21
Тэги:
Дыпламатыя, Беларусь, ЗША

Палітыка