Кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына

Кіраўнік ЦВК папрасіла партыі хутчэй вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты

7
(абноўлена 11:38 20.09.2019)
Па словах Лідзіі Ярмошынай, ужо на сёння ў сярэднім на акругу прыпадае па чатыры з паловай прэтэндэнта ў дэпутаты.

МІНСК, 20 вер - Sputnik. Палітычным партыям варта паспяшацца і вылучыць сваіх кандыдатаў у дэпутаты, заявіла ў сваім чарговым відэазвароце да выбаршчыкаў старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 17 лістапада. На мінулым тыдні быў завершаны прыём дакументаў для рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатаў, сёння сваіх прэтэндэнтаў могуць вылучаць працоўныя калектывы і партыі.

Па словах Ярмошынай, на гэты дзень прэтэндэнты ад працоўных калектываў зарэгістраваныя ў трох акругах. Партыі пакуль свае дакументы ў выбарчыя камісіі не накіроўвалі.

"Збор подпісаў і наогул вылучэнне заканчваецца 7 кастрычніка, таму палітычным партыям варта паспяшацца і правесці пасяджэнні сваіх вышэйшых органаў для таго, каб вылучыць кандыдатаў у дэпутаты яшчэ і партыйным чынам", - адзначыла яна.

Пры гэтым, дадала кіраўнік ЦВК, сярод грамадзян, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы, ёсць прадстаўнікі дзесяці партый - гэта значыць 75% ад агульнай колькасці.

У сярэднім на акругу сёння прыпадаюць 4,5 патэнцыйныя кандыдаты. Аднак, па словах Ярмошынай, размеркаваны яны нераўнамерна: у некаторых акругах пакуль ёсць толькі адзін прэтэндэнт, а ёсць і такія, дзе іх каля дзесяці.

"Выбарчая кампанія праходзіць бесканфліктна. Вельмі мала адмоваў у рэгістрацыі ініцыятыўных груп, трохі скаргаў паступіла і ў цэнтральную камісію", - праінфармавала Ярмошына.

Як адзначыла кіраўнік ЦВК, 37% зваротаў у ЦВК звязаны з просьбамі растлумачыць дзеючае заканадаўства і не ўтрымліваюць звестак аб парушэнні законаў. Каля 17% зваротаў і зусім не звязаныя з надыходзячымі выбарамі.

"Гэта звароты, якія грамадзяне традыцыйна накіроўваюць у Цэнтральную камісію і звязаныя яны з вырашэннем сацыяльна-бытавых пытанняў, якія грамадзяне мяркуюць магчымым вырашыць у ходзе гэтай выбарчай кампаніі", - патлумачыла Ярмошына.

Таксама, па словах кіраўніка ЦВК, да парламенцкіх выбараў прыкавана ўвага назіральнікаў. Акрамя нацыянальных, цікавасць праяўляюць і міжнародныя, у тым ліку прадстаўнікоў такіх арганізацый, як Савет Еўропы і АБСЕ.

7
Тэги:
Лідзія Ярмошына, Парламенцкія выбары, Беларусь
Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (57)

Палітыка