Еўракамісар Ёханэс Хан

Еўракамісар Хан патлумачыў, чаму не адбыўся візіт Магерыні

13
(абноўлена 10:18 07.10.2019)
Сур'ёзных прычынаў для адмены візіту не было, заявіў Хан, "проста фізічна яго немагчыма было здзейсніць".

МІНСК, 7 кас - Sputnik. Візіт вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні не адбыўся таму, што прэзідэнт Беларусі знаходзіўся не ў краіне, заявіў член Еўракамісіі па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Ёханэс Хан у інтэрв'ю тэлеканалу АНТ.

"Візіт не адбыўся, таму што прэзідэнт Беларусі таксама знаходзіцца не ў краіне", - паведаміў Ёханэс Хан.

Нагадаем, 4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка браў удзел у Другім форуме рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які праходзіў у Жытоміры.

Еўракамісар адзначыў, што візіт проста "фізічна немагчыма было здзейсніць", і падкрэсліў, што гэта ніяк не паўплывае на сяброўскія адносіны Беларусі і ЕС, ён выказаў надзею, што ў гэтых адносін у бліжэйшы час з'явіцца дынаміка.

Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыка Магерыні, кіраўнікі МЗС Польшчы, Літвы і Латвіі адмянілі візіты ў Менск на мінулым тыдні, дзе павінны былі прыняць удзел у мерапрыемствах высокага ўзроўню па тэматыцы Усходняга партнёрства.

Сустрэча кіраўнікоў МЗС Усходняга партнёрства і краін-суседзяў у Мінску пройдзе ў 2020 годзе, але яе склад будзе іншым - Федэрыка Магерыні завяршае сваю місію на пасадзе галоўнага дыпламата Еўрасаюза.

13
Тэги:
Еўрасаюз, Беларусь

Палітыка