Шэнгенская польская віза

Еўрасаюз вынес на зацвярджэнне візавае пагадненне з Беларуссю

35
(абноўлена 12:02 09.10.2019)
Першымі зацвердзяць праект пагаднення міністры замежных спраў краін Еўрапейскага саюза, разглядацца дакумент будзе без дадатковага абмеркавання.

МІНСК, 9 кас - Sputnik. Еўрапейскі саюз унёс на зацвярджэнне праект візавага пагаднення з Беларуссю, адпаведная інфармацыя размешчана на парадку дня пасяджэння падрыхтоўчага органа Савета ЕС.

Беларусь і Еўрасаюз завяршылі падрыхтоўку праекта пагаднення па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Пасля падпісання дакументаў шэнгенскія візы для беларусаў патаннеюць да 35 еўра, таксама будзе спрошчаны шэраг умоў іх атрымання.

У сераду ў парадак дня пасяджэння падрыхтоўчага органа Савета ЕС быў уключаны праект дакумента. "Рашэнне Савета аб падпісанні пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю, прыняцце", - гаворыцца ў ім.

Падрыхтоўчы орган забяспечыць працоўныя дакументы для сустрэчы міністраў - членаў Савета ЕС.

Фігуруе пагадненне ў спісе тэхнічных пытанняў, якія не патрабуюць дадатковага абмеркавання.

Уступіць у сілу візавае пагадненне праз два месяцы пасля прыняцця абодвума бакамі. Нагадаем, што з лютага Еўрасаюз павялічвае консульскі збор для грамадзян трэціх краін да 80 еўра і, калі пагадненне паміж Мінскам і Брусэлем да таго моманту не паспее ўступіць у сілу, грамадзянам некаторы час прыйдзецца плаціць за візы па падвышанай стаўцы.

35
Тэги:
Візы, Еўрасаюз, Беларусь
Сустрэча Пасла Беларусі са Старшынёй Народнай скупшчыны Сербіі

Кіраўніцтва Нацыянальнага сходу Беларусі запрасілі ў Сербію

14
(абноўлена 13:59 12.05.2021)
Плануецца, што запрашэнне кіраўнікоў Нацсходу з нашай краіны дапаможа развіццю міжпарламенцкаму дыялога дзвюх краін.

МІНСК, 12 тра - Sputnik. Кіраўніцтва Нацыянальнага сходу Беларусі запрасіў да сябе ў краіну старшыня Народнай скупшчыны (парламент у Сербіі - Sputnik) Івіца Дачыч, паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі.

Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Сербіі Валерый Брылёў сустрэўся са старшынёй Народнай скупшчыны Івіцай Дачычам у аўторак.

Бакі абмяркоўвалі перспектывы паглыблення гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і сумесныя праекты. Таксама былі закрануты іншыя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння, у тым ліку, гаворка ішла і аб узаемнай падтрымцы ў рамках міжнародных арганізацый.

Брылёў і Дачыч адзначылі высокі ўзровень беларуска-сербскіх адносін і пацвердзілі прыхільнасць дзвюх краін да далейшага ўмацавання дружалюбных сувязяў і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Прадстаўнікі Беларусі і Сербіі зацікаўлены ў актывізацыі міждзяржаўных кантактаў. Таму для развіцця міжпарламенцкага дыялогу Дачыч пацвердзіў запрашэнне кіраўніцтва Нацсходу рэспублікі наведаць Сербію з візітам.

Чытайце таксама:

14
Тэги:
краіна, Сербія, Беларусь, Нацыянальны сход РБ, кіраўніцтва

Энергетычная бяспека: што ў Беларусі лічаць альтэрнатывай расійскаму газу?

10
(абноўлена 13:50 12.05.2021)
У сераду, 12 траўня, у мультымедыйным прэс-цэнтры Sputnik Беларусь прайшоў круглы стол на тэму: "Павышэнне энергаэфектыўнасці эканомікі за кошт выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі".

Рэспубліка Беларусь - раўнінная краіна, дзе адсутнічаюць буйныя перапады рэльефу, спрыяльныя для будаўніцтва буйных ГЭС, на яе тэрыторыі не дзьмуць моцныя вятры, каб выкарыстоўваць іх энергію ў прамысловых маштабах, няма выйсця да мораў і акіянаў. Дзяржаўная праграма "Энергазберажэнне" на 2021-2025 гады прадугледжвае дасягненне долі аднаўляльных крыніц энергіі ў валавым спажыванні паліўна-энергетычных рэсурсаў на ўзроўні 8% і зніжэнне энергаёмістасці ВУП на 7% да ўзроўню 2020 года. Як у краіне будзе рэалізоўвацца праграма, і чым плануюць часткова замяніць спажыванне прыроднага газу?

Удзельнікі круглага стала:

  • начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Андрэй Мацкевіч;
  • намеснік дырэктара Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь Леанід Паляшчук;
  • прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Глядзіце таксама:

10
Тэги:
Эканоміка, круглы стол, газ, Расія, альтэрнатыва, Беларусь, Бяспека, Энергетыка
Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

Прадстаўлены медалі чэмпіянату свету па хакеі ў Рызе

0
(абноўлена 16:01 12.05.2021)
Узнагароды сусветнага хакейнага форуму чаканіліся на манетным двары ў Нарвегіі, дзе быў выраблены і медаль Нобелеўскай прэміі міру.

МІНСК, 12 траўня - Sputnik. Аргкамітэт чэмпіянату свету па хакеі-2021 у Рызе прадставіў дызайн медалёў, імі будуць узнагароджваць пераможцаў і прызёраў турніру, паведаміла прэс-служба Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF).

На ўзнагародах намаляваны лагатып сусветнага форуму - хакеіст на фоне стылізаванай хакейнай пляцоўкі. Па краях медалёў нанесена назва і месца правядзення чэмпіянату. Вага адной адзінкі - звыш 400 грамаў, дыяметр складае 10 сантыметраў.

Дызайн распрацавала IIHF разам з Латвійскім манетным дваром за два тыдні. Цікава, што чаканіліся ўзнагароды на манетным двары ў Нарвегіі. Дарэчы, там жа быў выраблены медаль Нобелеўскай прэміі міру.

Па словах кіраўніка аргкамітэта чэмпіянату Эдгарса Бунціса, ажыццёўлена задума - выкарыстоўваць моцны і выразны хакейны знак у дызайне.

"Не забыліся і пра нацыянальны сімвал Латвіі, які будзе прадстаўлены на стужках. Цырымонія ўручэння медалёў і атрыманне трафея - адзін з самых эмацыйных момантаў на кожным спартыўным турніры. Праз 64 матчы мы даведаемся, якія каманды прывязуць гэтыя медалі дадому", - дадаў ён.

Медалі чэмпіянату свету будуць разыграны 6 чэрвеня, калі лепшыя каманды згуляюць у матчах за залатыя і бронзавыя ўзнагароды.

Сусветнае хакейнае першынства ў Рызе пройдзе з 21 траўня па 6 чэрвеня. Беларусь і Расія згуляюць у групе А. Апроч беларусаў і расіян, у групе яшчэ Швецыя, Чэхія, Швейцарыя, Славакія, Данія і Вялікабрытанія. У групе В - Канада, Фінляндыя, ЗША, Германія, Латвія, Нарвегія, Італія і Казахстан. Турнір пройдзе без гледачоў.

Чытайце таксама:

0
Тэги:
Нобелеўская прэмія міру, Нарвегія, Узнагароды, Рыга, Хакей, чэмпіянат, медалі