Сцягі СНД, архіўнае фота

Лукашэнка: наспела неабходнасць умацоўваць СНД

13
(абноўлена 10:54 11.10.2019)
Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Ашхабадзе, дзе прымае ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў садружнасці.

МІНСК, 11 кас - Sputnik. Наспела неабходнасць умацоўваць СНД як самадастатковае і эфектыўнае аб'яднанне, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў садружнасці ў Ашхабадзе.

Гэтаму можа паспрыяць, на думку прэзідэнта, прыняцце Дэкларацыі аб стратэгічным эканамічным супрацоўніцтве, якая павінна быць прынята ў ходзе саміту.

"Падзеі ў свеце паказваюць, што наспела аб'ектыўная неабходнасць умацавання СНД як самадастатковага і эфектыўнага аб'яднання. А эканоміка была і застаецца падмуркам нашага ўзаемадзеяння. І вельмі важна, што гэты дакумент яшчэ раз пацвердзіў імкненне да кансалідацыі эканамічных патэнцыялаў краін Садружнасці, да паглыблення вытворча-кааперацыйных і гандлёвых сувязяў", - цытуе Лукашэнку агенцтва БелТА.

Прэзідэнт падтрымаў актывізацыю супрацоўніцтва ў такіх галінах, як транспарт, энергетыка, прамысловая кааперацыя, узаемныя інвестыцыі і гандаль. Станоўча на развіцці эканамічнага супрацоўніцтва адаб'ецца пашырэнне ўнутранага рынку краін Садружнасці, павышэнне яго ёмістасці. Зрабіць гэта можна, на думку Лукашэнкі, можна за кошт далейшай лібералізацыі гандлю, прычым і таварамі, і паслугамі.

Акрамя таго, дадатковыя магчымасці дало б вяртанне да поўнамаштабнай прамысловай кааперацыі, а таксама стварэнне новых сумесных вытворчасцяў.

У парадак дня цяперашняга саміту кіраўнікоў дзяржаў СНД уваходзяць пытанні стратэгічнага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў праваахоўнай і ваеннай галінах, барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам. Акрамя таго, чакаецца, што кіраўнікі дзяржаў прымуць зварот да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў.

13
Тэги:
СНД, Аляксандр Лукашэнка

Палітыка