МЗС Беларусі і Расіі абмеркавалі адносіны з ЗША і Канадай

© Sputnik / Наталья Селиверстова / Перайсці ў медыябанкМЗС Расіі
МЗС Расіі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Дыпламаты правялі ў Маскве кансультацыі па гэтым пытанні і абмяняліся меркаваннямі наконт далейшага наладжвання стасункаў з прадстаўнікамі паўночнаамерыканскага кантынента.

МІНСК, 15 кас - Sputnik. Прадстаўнікі міністэрстваў замежных спраў Беларусі і Расіі абмеркавалі адносіны краін з ЗША і Канадай, паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Шыльда на будынку Мінэканомікі - Sputnik Беларусь
Беларусь наняла юрыстаў, каб ЗША прызналі яе рынкавай эканомікай

Гэтае пытанне абгаварылі ў ходзе кансультацый на ўзроўні кіраўнікоў профільных падраздзяленняў МЗС Беларусі і РФ па пытаннях адносін з ЗША і Канадай, якія прайшлі ў Маскве.

"Бакі абмеркавалі стан адносін Беларусі і Расіі з ЗША і Канадай, падыходы да выбудоўвання дыялогу з гэтымі краінамі, а таксама абмяняліся думкамі аб перспектывах развіцця двухбаковых адносінаў", - распавялі ў прэс-службе беларускага МЗС.

Кіраўніком беларускай дэлегацыі на кансультацыях быў начальнік галоўнага ўпраўлення Еўропы і Паўночнай Амерыкі МЗС Андрэй Бушыла. Дэлегацыю расійскага боку ўзначальваў дырэктар дэпартамента Паўночнай Амерыкі МЗС Георгій Барысенка.

Нагадаем, у мінулым верасні намеснік дзяржсакратара ЗША па палітычных пытаннях Дэвід Хэйл наведаў Беларусь і правёў перамовы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем, падчас якіх абмяркоўваліся двухбаковыя адносіны паміж краінамі. Тады прадстаўнік ЗША заявіў пра гатоўнасць бакоў да вяртання паслоў.

На пачатку кастрычніка намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка і дырэктар офіса па справах Усходняй Еўропы Дзярждэпартамента ЗША Брэд Фрэдэн сустрэліся ў Мінску, каб абгаварыць крокі па вяртанні паслоў.

На днях часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Канадзе Яўген Русак правёў перамовы з намеснікам міністра замежных спраў Канады Пітэрам Макдугалам. На сустрэчы дыпламаты абмеркавалі шляхі інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж краінамі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах.

Стужка навiн
0