Макей распавёў, ці могуць у Беларусі адмяніць смяротнае пакаранне

© Sputnik / Алексей Филиппов / Перайсці ў медыябанкСІЗА, архіўнае фота
СІЗА, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік беларускага МЗС лічыць, што на рэферэндуме аб адмене смяротнага пакарання большасць выказалася б супраць такой ініцыятывы.

МІНСК, 17 кас - Sputnik. Беларусь магла б палітычным рашэннем адмяніць смяротнае пакаранне, аднак большасць грамадзян рэспублікі яго не падтрымаюць, сказаў кіраўнік беларускага МЗС Уладзімір Макей на сустрэчы з журналістамі беларускіх недзяржаўных СМІ.

Сярэднявечча ці Так і трэба: што беларусы думаюць пра смяротнае пакаранне - Sputnik Беларусь
Відэа
"Сярэднявечча" ці "Так і трэба": што беларусы думаюць пра смяротнае пакаранне

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства мяркуе, што палітык павінен "сувымяраць рашэнне з настроем у грамадстве".

"Складанае пытанне. Але і цяпер, калі правесці рэферэндум, думаю, большасць грамадзян выказалася б за захаванне смяротнага пакарання, пра што гавораць і незалежныя апытанні, у тым ліку з удзелам Еўрасаюза", - падкрэсліў Макей.

Ён адзначыў, што "рана ці позна" адпаведнае рашэнне можа быць прынята, аднак варта сувымяраць заявы з настроямі ў грамадстве.

Макей таксама заўважыў, што еўрапейскія партнёры да гэтага часу не могуць прыняць "нейкае палітычнае рашэнне ў дачыненні да Беларусі", між тым, самі падштурхоўваюць Беларусь да прыняцця палітычных рашэнняў па шэрагу пытанняў, а не толькі па пытанні смяротнага пакарання.

"Але ў нашых гутарках з прадстаўнікамі Еўрасаюза мы кажам: "А чаму вы па Беларусі не можаце прыняць палітычнае рашэнне?", і мы чуем у адказ: "У нас ёсць грамадская думка, нас СМІ не так зразумеюць, таму што Беларусь негатыўна выглядае ў вачах грамадскасці", - тлумачыць Макей пазіцыю еўрапейскіх калег.

У Беларусі пакаранне смерцю прымяняецца за ўчыненне асабліва цяжкіх злачынстваў - забойстваў двух і больш чалавек. У выкананне прысуды прыводзяць шляхам расстрэлу. Сваякам і блізкім не паведамляюць пра месца пахавання цела. Не ўжываецца расстрэльны артыкул у адносінах да жанчын і непаўналетніх.

Стужка навiн
0