Кандыдаты ў дэпутаты пачынаюць свае выступы па радыё і тэлебачанні

© PixabayТэлевізар, архіўнае фота
Тэлевізар, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Трансляваць выступы будуць два тэлеканалы ў вячэрні прайм-тайм, на радыё паслухаць выступленні можна будзе раніцай.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Выступы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў сёмага склікання пачынаюцца з панядзелка, перадае Sputnik.

Авальная зала пасля рамонту - Sputnik Беларусь
ЦВК паведаміў вынікі рэгістрацыі: пяць кандыдатаў на дэпутацкае крэсла

Для кандыдатаў з пяці абласцей, а таксама горада Мінска, выдзелены эфірны час на тэлеканале "Беларусь-3", а прамовы прадстаўнікоў з Мінскай вобласці будзе трансляваць СТБ. Рэгіянальныя інтэрнэт-выданні ўжо пачалі публікаваць графікі выступаў кандыдатаў.

Выступы пройдуць у буднія дні па 6 лістапада, кожны перадвыбарчы спіч абмежаваны пяццю хвілінамі. Трансляваць прамовы кандыдатаў будуць у вячэрні прайм-тайм - гэта самы дарагі час на ТБ - з 19:00 да 20:40. 22 і 29 кастрычніка эфірны час паменшыцца - з 19:00 да 19:30.

Што тычыцца радыё, то паслухаць выступленні кандыдатаў можна будзе з 7 да 8 раніцы. Прамовы сталічных прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла будуць транслявацца на частотах "Радыё-Мінск", па вобласці - на "Мінскай хвалі". Кандыдатам з рэгіёнаў эфірны час выдзеляць мясцовыя радыёстанцыі.

Перадвыбарчую праграму таксама можна апублікаваць у газетах "Звязда" ці "Рэспублiка", альбо ў абласных, раённых ці гарадскіх выданнях. Тэзісы неабходна прадставіць не пазней за 27 кастрычніка.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць у Беларусі 17 лістапада. За дзесяць дзён да гэтага мясцовыя саветы дэпутатаў вызначацца з імёнамі будучых членаў Савета Рэспублікі.

Стужка навiн
0