Прэзідэнт Кубы прыедзе ў Мінск

© Sputnik / Алексей Никольский / Перайсці ў медыябанкПрэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель
Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Візіт у Беларусь стане часткай еўрапейскага турнэ кубінскага прэзідэнта Мігеля Марыё Дыяса-Канеля Бермудэса.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. Прэзідэнт Кубы Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс наведае з афіцыйным візітам Беларусь, паведамілі ў панядзелак у МЗС Кубы.

Мігель Марыё Дыяс-Канель Бермудэс уступіў на пасаду прэзідэнта Кубы 10 кастрычніка гэтага года. На пасадзе ён, мяркуючы па ўсім, працягне палітыку папярэднікаў, якія лічаць Беларусь адным з асноўных еўрапейскіх партнёраў.

Наведае Мінск прэзідэнт Кубы ўжо ўвечары ў аўторак. Афіцыйныя мерапрыемствы з яго удзелам пройдуць у сераду.

Візіт кубінскага лідара ў Беларусь пройдзе ў рамках еўрапейскага турнэ. Ён таксама наведае Ірландыю, Расію і Азербайджан, дзе прыме ўдзел у саміце Руху недалучэння.

Дыяс-Канель - наступны прэзідэнт Кубы пасля Рауля Кастра, які, у сваю чаргу, узначаліў краіну пасля свайго брата Фідэля. Паміж Мінскам і Гаванай даўно выбудаваныя прадуктыўныя адносіны: лідары краін нярэдка сустракаліся, таксама развіваецца і супрацоўніцтва дзвюх дзяржаў.

Стужка навiн
0