МІНСК, 25 кас - Sputnik. Мінск мае суверэннае права весці перамовы з Кітаем аб крэдыце, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.
У пятніцу міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч паведаміў, што Мінск разлічвае у 2019 годзе атрымаць кітайскі крэдыт у памеры 500 мільёнаў долараў.
"Безумоўна, мы адсочваем гэтую інфармацыю. Кантакты з беларускім бокам працягваюцца. Мы не можам нічога сказаць пра крэдытаванне ў кітайскага бока, гэта суверэннае права нашых беларускіх таварышаў", - сказаў Пяскоў.
"Што датычыцца кантактаў з Масквой - яны будуць працягвацца, гэта пытанне проста абмеркавання ўзаемапрымальных і ўзаемавыгадных мадальнасцяў такога крэдыту, безумоўна, з улікам аб'ёму раней выдзеленых крэдытных ліній", - дадаў ён.
У кастрычніку мінулага года міністр фінансаў РФ Антон Сілуанаў казаў, што Мінфін РФ у 2019 годзе разгледзіць пытанне аб прадастаўленні крэдыту Беларусі на суму каля 630 мільёнаў долараў на рэфінансаванне яе абавязку перад Расіяй. Пазней у Мінску заявілі, што дамовіліся з Масквой аб выдзяленні дзяржкрэдыту у 2019 годзе, наступная стадыя - заключэнне адпаведнага пагаднення. Аднак дакумент так і не быў падпісаны.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. "Беларуськалій" гатовы вярнуць на прадпрыемства звольненых за ўдзел у забастоўках работнікаў.
Гендырэктар кампаніі буйнога партнёра беларускай арганізацыі - нарвежскай Yara - асабіста наведваў Салігорск у верасні, каб выказаць пазіцыю наконт звальненняў супрацоўнікаў калійнага гіганта, якія выказвалі свае дэмакратычныя правы. У снежні ён заявіў аб тым, што сітуацыя на "Беларуськаліі" яго не задавальняе, бо ён не ўбачыў паляпшэнняў у становішчы працаўнікоў прадпрыемства.
Па выніках "рэгулярнага дыялогу" паміж кампаніямі, "Беларуськалій" заявіў аб тым, што гатовы вярнуць звольненых супрацоўнікаў, калі яны пададуць адпаведныя заявы, і зняць "дысцыплінарныя спагнанні" з працаўнікоў прадпрыемства. Акрамя таго, беларускі калійны гігант паведаміў, што гатовы прыняць спецыялістаў Yara "для маніторынгу вытворчых працэсаў".
"Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і працягнем у далейшым супрацоўніцтва з кампаніяй Yara ў пытаннях забеспячэння бяспекі ўмоў працы, паляпшэння здароўя і павышэння сацыяльнага ўзроўню нашых работнікаў", - гаворыцца ў прэс-рэлізе, размешчаным на сайце кампаніі.
Беларуская калійная кампанія працуе з Yara па пяцігадовым кантрактам. Паводле афіцыйнай інфармацыі, на працягу 2011-2015 гадоў беларускі бок пастаўляў нарвежскай кампаніі больш аднаго мільёна тон калію ў год.
Пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, на прадпрыемстве быў створаны стачачны камітэт, які выказваў нязгоду з іх вынікамі.
Забастоўкі на "Беларуськаліі" праходзілі 17 і 18 жніўня 2020 года: у тыя дні супрацоўнікі адмовіліся выходзіць на працу.
Вярхоўны суд прызнаў забастоўку на прадпрыемстве незаконнай.
Чытайце таксама:
Джо Байдэн ужо спрабаваў стаць прэзідэнтам - ён спадзяваўся прадставіць дэмакратаў у 1987 годзе і ў 2007 гадах. Але тады вылучыцца ад партыі не ўдалося, і тым не менш, кар'ера Байдэна была яркай.
З 2009 па 2017 гады ён быў віцэ-прэзідэнтам ва ўрадзе Барака Абамы. Абама ўзнагародзіў яго Прэзідэнцкім медалём свабоды. Сам Байдэн Абаму называў "братам".
У асабістым жыцці Байдэна было нямала цяжкіх момантаў. Яго першая жонка Нэлія, якая была школьнай любоўю Байдэна, і іх дачка Наомі загінулі ў аўтакатастрофе. Там жа, у машыне, знаходзіліся сыны - Бо і Хантэр. Хлопчыкі атрымалі сур'ёзныя траўмы, але выжылі.
Вярнула Джо Байдэну цікавасць да жыцця і палітыкі яго другая жонка - Джыл. Дарэчы, яна стане адной з самых адукаваных першых лэдзі ЗША за ўсю гісторыю - у Джыл Байдэн доктарская ступень і яшчэ дзве магістарскіх! І яна не збіраецца кідаць працу выкладчыка і плануе заставацца пры справе нават стаўшы першай лэдзі.
Сам Байдэн таксама выдатны выкладчык. На яго семінары часта збіралася чарга. Дарэчы, Байдэн не ўжывае алкаголь. І яшчэ ён другі пасля Кэнэдзі амерыканскі прэзідэнт-каталік.
У 1974 годзе часопіс Time уключыў Байдэна у лік "200 асоб будучага, якія будуць тварыць гісторыю". Зусім хутка зможам даведацца, якой Байдэн бачыць гісторыю ЗША.
МІНСК, 21 сту – Sputnik. Нацыянальны інстытут фармакалогіі і харчавання Венгрыі абвясціў аб рэгістрацыі ў краіне расійскага прэпарата. Такім чынам, Венгрыя стала першай краінай у ЕС, якая адобрыла "Спутник V" да ўжывання.
"Венгрыя - першая краіна ЕС, якая ацаніла перавагі расійскай вакцыны "Спутник V" і адобрыла яе прымяненне на сваёй тэрыторыі. Гэта важнае рашэнне, якое дэманструе высокую ацэнку бяспекі і эфектыўнасці вакцыны на ўзроўні больш чым 90% нашымі партнёрамі ў Венгрыі", - паведаміў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў.
Вакцына была зарэгістравана па паскоранай працэдуры. Раней, у лістападзе, у краіну былі дастаўлены першыя ўзоры прэпарата для клінічных даследаванняў. На падставе іх вынікаў і ацэнкі якасці, было прынята рашэнне дапусціць вакцыну да ўжывання.
21 студзеня расійская вакцына "Спутник V" была таксама адобрана і ў ААЭ.
Раней паведамлялася, што ў лютым пачнецца экспертыза для рэгістрацыі расійскай вакцыны ў ЕС.
Расія стала першай краінай у свеце, якая зарэгістравала вакцыну ад каронавіруса. На дадзены момант у краіне зарэгістраваны два прэпараты: ад Нацыянальнага даследчага цэнтра эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя Н. Ф. Гамалеі Міністэрства аховы здароўя Расіі "Спутник V" і распрацаваная Дзяржаўным навуковым цэнтрам вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Распатрэбнагляда. Пачаты працэс рэгістрацыі трэцяй вакцыны - ад Цэнтра ім. Чумакова.
У Беларусі аб рэгістрацыі расійскай вакцыны "Спутник V" Міністэрства аховы здароўя паведаміла 21 снежня, а 29 снежня першыя сем прышчэпак атрымалі медыкі 5-й гарадской клінічнай паліклінікі Мінска.
19 студзеня ў краіне стартавала масавая вакцынацыя медработнікаў, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі.
На дадзены момант вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Сербіі, Венгрыі, Аргенціне, Балівіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, ААЭ, Туркменістане.
Заяўкі на набыццё вакцыны "Спутник V" накіравалі больш за 50 краін Блізкага Усходу, Азіі, Лацінскай Амерыкі, Еўропы і СНД.
Чытайце таксама: