Лукашэнка раскрытыкаваў Мінінфарм за недастатковую антынаркатычную прапаганду

Лукашэнка раскрытыкаваў Мінінфарм за недастатковую антынаркатычную прапаганду

5
(абноўлена 08:51 30.10.2019)
Беларускі прэзідэнт правёў напярэдадні ў Палацы Незалежнасці нараду, прысвечаную супрацьдзеянню распаўсюджванню наркотыкаў.

МІНСК, 30 кас - Sputnik. У Беларусі трэба займацца антынаркатычнай прапагандай, заявіў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на адмысловай нарадзе па выпрацоўцы новых антынаркатычных мер, перадае тэлеканал АНТ.

На думку кіраўніка дзяржавы, у цяперашні час трэба займацца працай на папярэджанне ўзнікнення наркатычнай залежнасці. Такая дзейнасць павінна весціся як на ўзроўні сістэмы адукацыі і аховы здароўя, так і ў сем'ях.

Беларускі прэзідэнт звярнуў увагу, што антынаркатычная прапаганда павінна развівацца, улічваючы інтарэсы маладых беларусаў.

"Разам з традыцыйнымі СМІ тут варта актыўна падключаць сацыяльныя сеткі і іншыя віды папулярных у падлеткаў інтэрнэт-рэсурсаў", - лічыць Лукашэнка.

Паводле яго слоў, цяпер непрыкметная праца Міністэрства інфармацыі ў гэтым кірунку. "Я ўвогуле нешта не бачу гэтага міністэрства. Можа яно нам не трэба?" - задаў рытарычнае пытанне прэзідэнт.

5
Тэги:
Наркотыкі, Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Аляксандр Лукашэнка

Палітыка