Стала вядомая праграма візіту Лукашэнкі ў Вену

Стала вядомая праграма візіту Лукашэнкі ў Вену

14
(абноўлена 16:49 07.11.2019)
Сярод іншых мерапрыемстваў, запланаваны і перамовы Лукашэнкі з федэральным прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам.

МІНСК, 7 ліс - Sputnik. Сталі вядомыя дэталі візіту прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Вену, паведамляе аўстрыйскі партал Ots.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 лістапада зробіць першы за некалькі гадоў візіт у Еўропу.

Як стала вядома ў чацвер, Лукашэнка прыляціць у Вену раніцай у аўторак. У сталіцы Аўстрыі кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перамовы з Федэральным прэзідэнтам Аляксандрам Ван дэр Беленам.

Акрамя таго, сустрэнецца Лукашэнка і з прэзідэнтам Нацыянальнай рады Вольфгангам Саботкам. Таксама запланаваны ўдзел беларускага лідара ў Эканамічным форуме. Інфармацыі пра сустрэчу з федэральным канцлерам Себасцьянам Курцам на дадзены момант няма.

У пачатку гэтага года ў ходзе візіту ў Беларусь кіраўніка МЗС Аўстрыі кіраўнік беларускай дыпламатыі Уладзімір Макей заяўляў пра тое, што гэтая краіна адыгрывае ключавую ролю ў мадэрнізацыі цэлых галін эканомікі рэспублікі. Пазней, вясной гэтага года, Мінск наведваў канцлер Себасцьян Курц.

14
Тэги:
Беларусь, Аўстрыя, Аляксандр Лукашэнка

Палітыка