Урады Беларусі і Расіі ўзгаднілі больш за палову дарожных карт

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкДзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі
Дзяржаўныя сцягі Расіі і Беларусі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У дадзены момант працягваецца работа па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, чакаецца што ўвесь пакет дарожных карт будзе гатовы да 1 снежня.

МІНСК, 9 ліс - Sputnik. Урады Беларусі і Расіі ўзгаднілі 16 дарожных карт з 31, распрацаваных у рамках эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін, пра гэта паведамляе выданне "Коммерсантъ" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Міністр эканамічнага развіцця РФ Максім Арэшкін - Sputnik Беларусь
Расія падрыхтавала прапановы для паглыблення інтэграцыі ЕАЭС

Раней паведамлялася, што да праграмы інтэграцыі ў рамках Саюзнай дзяржавы, якую прэм'ер-міністры дзвюх краін парафіравалі ў верасні, прыкладаецца 31 дарожная карта. Тады ж Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў дамовіліся, што ўсе дакументы павінны быць цалкам узгодненыя да 8 снежня. У гэты дзень споўніцца 20 гадоў дамовы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустрэнуцца ў Маскве, каб падпісаць увесь пакет дарожных карт.

Па інфармацыі выдання, у дадзены момант урады краін на 100% ўзгаднілі 16 дарожных карт. Гэтыя дакументы ўжо гатовыя, і працаваць з імі далей не плануюць. Па якіх канкрэтна напрамках узгоднены дакументы, не паведамляецца.

"Задача - да 1 снежня выйсці на стопрацэнтнае ўзгадненне ўсіх дарожных карт", - распавяла інфармаваная крыніца.

Раней такі ж тэрмін называў Сяргей Румас. Таксама вядома, што большасць не завершаных дакументаў плануецца падрыхтаваць да пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы, якое пройдзе ў Маскве 19 лістапада. На ім кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі ліквідуюць ўсе недаробкі дарожных карт перш, чым накіраваць іх на подпіс прэзідэнтам.

На пасяджэнні Саўміна Саюзнай дзяржавы могуць узгадніць 7-8 з пакінутых няўзгодненымі дарожных карт. Чакаецца, што, у першую чаргу, Румас і Мядзведзеў абмяркуюць інтэграцыю ў сферы сельскай гаспадаркі і энергетыкі.

Па ўсёй бачнасці, на абмеркаванне вынесуць і падатковае заканадаўства. Падатковыя кодэксы Беларусі і Расіі моцна адрозніваюцца ў дадзены момант, а гаворка ідзе пра тое, што да 1 красавіка 2021 года ў Саюзнай дзяржаве будзе прыняты адзіны кодэкс. Гэтае пытанне пакуль застаецца нявырашаным.

Чытайце таксама:

Стужка навiн
0