Парламенцкія выбары пройдуць сёння ў Беларусі

Парламенцкія выбары пройдуць сёння ў Беларусі

20
(абноўлена 09:34 17.11.2019)
Выбарчыя ўчасткі ў гэты дзень будуць працаваць з васьмі раніцы да васьмі вечара. Першыя вынікі выбараў стануць вядомыя ўжо ў ноч з нядзелі на панядзелак.

МІНСК, 17 ліс - Sputnik. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пройдуць сёння ў Беларусі, паведамляе Sputnik.

Палата прадстаўнікоў - ніжняя палата беларускага парламента. Складаецца яна з 110 дэпутатаў, якія прадстаўляюць адпаведную колькасць выбарчых акругаў.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў праходзяць у Беларусі з аўторка: на працягу апошніх дзён у рэспубліцы ішло датэрміновае галасаванне. Асноўным жа днём выбараў прызначана нядзеля 17 лістапада.

Выбарчыя ўчасткі сёння будуць працаваць палову сутак - з васьмі раніцы і да васьмі вечара. Ужо пасля закрыцця участкаў, у ноч на панядзелак, можна чакаць першых вынікаў парламенцкіх выбараў.

Сачыць за падзеямі анлайн можна ў тэкставай трансляцыі Sputnik.

20
Тэги:
Беларусь, Парламенцкія выбары
Тэмы:
Парламенцкія выбары - 2019 (97)
Кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына

Прэс-цэнтра не будзе: ЦВК аб новым фармаце інфармавання ў дзень выбараў

0
(абноўлена 14:43 07.07.2020)
У гэтым годзе з-за пандэміі каронавіруса ў Палац рэспублікі шырокае кола журналістаў запрашаць не будуць.

МІНСК, 7 ліп -Sputnik. Старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына ў дзень прэзідэнцкіх выбараў з-за пандэміі каронавіруса зменіць звычайны фармат зносін з прэсай.

У Беларусі ў дзень прэзідэнцкіх і парламенцкіх выбараў у Палацы рэспублікі звычайна быў арганізаваны прэс-цэнтр, дзе праз кожныя два-тры гадзіны Ярмошына праводзіла прэс-канферэнцыі, а пасля паўночы абвяшчаліся папярэднія вынікі выбараў.

"У гэты раз ёсць ідэя на працягу ўсяго дня 9 жніўня весці анлайн-трансляцыі маіх прэс-канферэнцый з Дома ўрада. Гэта значыць цэнтр (інфармацыйны) на гэты раз будзе функцыянаваць такім чынам", - распавяла агенцтву РІА "Новости" Ярмошына.

Паводле яе слоў, мяркуецца, што 9 жніўня шырокага кола журналістаў у Палацы рэспублікі не будзе - гэта звязана з эпідэміялагічным становішчам.

"Усё будзе выкладвацца Белтэлерадыёкампаніяй на сваім сайце - відэа, дзе я буду распавядаць аб ходзе галасавання. Плюс да ўсяго буду паралельна выходзіць да камер з заявамі, гэта ўжо для тэлебачання", - патлумачыла старшыня ЦВК.

Ярмошына таксама ўдакладніла, што папярэднія вынікі галасавання па ўсёй рэспубліцы будуць агучаны ў ноч на 10 жніўня, заява таксама размесціць Белтэлерадыёкампанія.

Раніцай у панядзелак, 10 жніўня, адбудзецца брыфінг для шырокага кола журналістаў на традыцыйнай пляцоўцы ў Палацы рэспублікі.

Кіраўнік Цэнтрвыбаркама разам з тым удакладніла, што што пакуль гэта папярэдні план, але ён ужо атрымаў адабрэнне пры правядзенні "ўсіх кансультацый".

0
Тэги:
Лідзія Ярмошына, каронавірус, Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
Выбары прэзідэнта Беларусі 2020

Выбары: агітаваць за кандыдатаў дазволілі толькі на ўскраінах гарадоў

2
(абноўлена 14:39 07.07.2020)
Такія рашэнні прынялі выканаўчыя камітэты па ўсёй Беларусі - ад сталіцы і да невялікіх гарадоў рэспублікі.

МІНСК, 7 ліп - Sputnik. Агітаваць за кандыдатаў у прэзідэнты па ўсёй Беларусі можна будзе толькі на ўскраінах, адпаведныя рашэнні прынялі мясцовыя выканкамы.

Згодна з дзеючым заканадаўствам, месцы вулічнай агітацыі перад выбарамі вызначаюць мясцовыя органы ўлады.
У рамках выбарчай кампаніі гэтага года выканкамы ўжо прынялі адпаведныя рашэнні. Цікава, што па ўсёй краіне праводзіць вулічныя агітацыйныя мерапрыемствы можна будзе толькі на выдаленні ад цэнтра гарадоў.

Так, у Мінску былі вызначаны шэсць месцаў: у двухмільённым горадзе праводзіць мерапрыемствы дазволілі толькі ў парку Дружбы Народаў, парку 50-годдзя Кастрычніка, у Кіеўскім скверы, каля парка Грэкавай, а таксама ў скверы Жукава і Тучынскім скверы. Усе яны размешчаны далёка ад цэнтра.

Аналагічныя рашэнні, як ужо паведамляў Sputnik, прымаліся і ў Гродне: у абласным цэнтры ўсе месцы агітацыі знаходзяцца на выдаленні.

Такая ж сітуацыя - у Гомелі, Магілёве, Віцебску, Брэсце, Баранавічах, Маладзечне. Аналагічна - i ў iншых гарадах.
Цікава, што ў рамках выбараў прэзідэнта ў 2015-м умовы вулічнай агітацыі былі больш ліберальнымі: так, у Мінску можна было праводзіць мерапрыемствы практычна ўсюды, за выключэннем цэнтральных плошчаў і тэрыторый каля адміністрацыйных будынкаў.

Акрамя месцаў для вулічнай агітацыі, выканкамы вызначылі і месцы для сустрэч у выбаршчыкамі ў памяшканнях. З поўнымі спісамі можна азнаёміцца на сайтах камітэтаў.

Агітацыя ў рамках выбарчай кампаніі стартуе пасля рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты. На яе будзе адведзена крыху больш за тры тыдні. Выбары прэзідэнта пройдуць 9 жніўня.

2
Тэги:
Выбары, Беларусь
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020